|
"Белорусский маячок" - сл. О. Хацкевич, муз. Олега Петкуна
"Дружба - славная планета" - сл. М. Климихиной, муз. Олега Петкуна (Дзержинский р-н)
Вам са мною ніколі не быць.
І мне з вамі не быць ніколі. Кветкам шчасця не ззяць, не жыць Ў чорным садзе чужога болю. Ў валасах вашых ранні шэрань Лёгкім водбліскам срэбра ззяе, Быццам зоркі на чорным небе Гэты водбліск душу кранае. Вашай стомы нічым не сцешу Акрамя дабрыні й спагады, І прайду, колкі трэба пешшу, Калі будзеце вы мне рады. Толькі знаю: бясконца жыць Немагчыма нам пад сінявою. І мне з вамі ніколі не быць. Соф'я Любанец (Нясвіжскі р-н) Я лавiла цябе, быццам сонейка,
Што блiшчыць на азёрнай вадзе, Толькi, як тыя пырскi халодныя, Пралятаў ты скрозь пальцы мае. Я лавiла цябе, быццам зорачку, Што з нябёсаў уночы ляцiць, Хаця, праўда, нiколi нiхто яшчэ Тую зорку не здолеў злавiць. I, як памяць пра цуда нязбыўнае, Хай ляцiць да нябёсаў тваiх Гэты даўнi i чысты, як iсцiна, Развiтальны мой лёгкi уздых. Можа, зловiш яго i адчуеш, Дотык даўнi рукi трапяткой, Можа, ўспомнiш, далёкую – тую, Больш нiколi не быць мне якой. ...Ноччу чэрвеньскай цёмнае неба. Рэдка знiчкi мiльгаюць па iм... Тою рэдкай шчаслiваю знiчкай Прамiльгнуў ты у небе маiм. Соф'я Любанец (Нясвіжскі р-н) Спыняе дзень свой хуткi бег,
I так пяшчотна, так старанна На глебе лужыны, бы раны, Як бiнт, хавае белы снег. I беллю свецiцца абшар, I ў цiшынi застыла голле. Не мерзне – дрэмле наваколле Ў чароўным сне зiмовых мар. У харастве спачылi днi I больш не точыць сэрца скруха. I толькi чуйна ловiць вуха Напеў зiмовай цiшынi. Соф'я Любанец (Нясвіжскі р-н) Нарадзiлася ў 1969 годзе ў Мiнску. Неўзабаве сям'я пераехала ў вёску Карцэвiчы Нясвiжскага раёна. Скончыла мясцовую школу, Нясвiжскае педагагічнае вучылiшча, працавала настаўнiцай пачатковых класаў у школах Мiнскага і Нясвiжскага раёнаў, i адначасова вучылася на фiлалагiчным факультэце БДУ.
У 1994 годзе пераехала ў Ляхавiцкi раён. Працавала на раённым радыё, ў раённай газеце “Ляхавiцкi веснiк”, выкладала родную мову i лiтаратуру. Пасля вяртання на Нясвiжчыну ў 2004 годзе працавала адказным сакратаром газеты “Нясвiжскiя навiны”, а зараз – загадчыца аддзела радыёвяшчання. Друкавалася ў газетах "Ляхавiцкi веснiк”, “Нясвiжскiя навiны“, “Літаратура і мастацтва”. У 2007 годзе на абласным конкурсе аўтарскай песнi i паэзіі “Вiлейская хваля” атрымала другое месца. |
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Счетчики
|