"МАЕ ВЁСНЫ"


Увазе чытачоў прапаноўваецца зборнік вершаў члена Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Зінаіды Багамолавай. У кнігу жодзінскай паэтэсы «Мае вёсны» ўвайшлі творы на рускай і беларускай мовах, якія вызначаюцца тэматычнай і эмацыянальнай разнастайнасцю.
Аўтар у лёгкай жартаўлівай форме распавядае пра няхітрае жыццё вяскоўцаў, напоўненае простымі сялянскімі радасцямі і недарэчнасцямі. Ёсць у выданні месца і шчырай жаночай тузе па нешчаслівым каханні, і замілаванню роднай старонкай, і нават глыбокаму ўнутранаму асэнсаванню жахаў вайны. Той самай незабыўнай, страшнай Айчыннай вайны, водгаласы якой і да гэтага часу яшчэ гучаць у сэрцах беларусаў.
Гэты зборнік – адлюстраванне стасункаў аўтара з навакольным светам, своеасаблівая споведзь і спроба ператварыць у словы і сказы назапашаныя ў душы пачуцці.
Рэкамендавана для прачытання ўсім прыхільнікам сучаснай жаночай паэзіі.

Вядучы рэдактар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Таццяна Курмазіяскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики