"СТРАЧАНАЕ РЭХА"


У чарговым паэтычным зборніку вілейскага вершатворцы Уладзіміра Цануніна «Страчанае рэха», што з’яўляецца працягам кнігі “Пушчанскія галасы” (2011 г.), сабраны яго лепшыя творы пра сціплую красу дарагога сэрцу паэта краю – Вілейшчыны. Паэт так шчыра і пранікнёна апявае кожную крынічку, кожны павеў ветрыка і кожную, нават самую маленькую кветачку на мілай сэрцу зямлі, што міжволі пачынаеш бачыць перад вачыма вясёлае бурленне рэчкі Вячы, якая таропка і голасна скідае свой зімовы ледзяны ўбор і рыхтуецца да сустрэчы цёплых дзянькоў; адчуваць водар жытняга хлеба і прыслухоўвацца да ціхай, нетаропкай птушынай размовы.
Галоўныя героі многіх вершаў Уладзіміра Цануніна – жывёлы. Большасць тэкстаў носіць кароткія лаканічныя назвы тыпу «Чапля», «Лось», «Вуж» і інш. У гэтых невялікіх замалёўках аўтар проста, але разам з тым вельмі выразна і паэтычна асвятляе чытачам моманты штодзённага жыцця братоў нашых меншых, паказвае асаблівасці іх характараў і месцаў існавання.
Яшчэ адной цікавай асаблівасцю зборніка з’яўляецца тое, што вершы пра прыроду змешчаны ў календарным парадку: спачатку тэксты пра вясну, потым – пра летнюю пару, затым – пра асеннюю слоту і, урэшце, мы апынаемся ў чароўнай зімовай казцы з першымі завеямі і ўтульнымі вечарамі каля распісанага марозікам вакенца.

Вядучы рэдактар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Таццяна Курмазіяскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики