“Фарбамі слоў”/“Красками слов”
Анатацыя на паэтычны зборнік Увазе чытача прапаноўваецца кніга-трыялет, якая змяшчае вершы, напісаныя трыма яркімі паэтэсамі пад уздзеяннем сусветна вядомых выказванняў нідэрландскага мастака-постімпрэсіяніста Ван Гога. У гэтым білінгвічным зборніку (два рускамоўныя аўтары - Ірына Карнаухава і Марына Шапавалава суседнічаюць з беларускамоўнай калегай паэтычнага цэху - Бажэнай Мацюк) сабраны своеасаблівыя творы-рэакцыі, творы-адказы на філасофскія цытаты эксцэнтрычнага жывапісца. Што ні старонка – новы шчыры паэтычны водгук. Гэтыя вершы (часам – па-жаночаму эмацыйныя, часам – спакойныя і лаканічныя) – не спроба адлюстраваць чытачам сваімі словамі, “што хацеў сказаць аўтар”. Гэта ўнутрана перажытае і перафарбаванае ў асабістыя адценні зерне, што было закладзена калісьці Ван Гогам, але ўзрасло і ператварылася ў самастойнае дрэўца ва ўнутраных сусветах сучасных паэтаў. Кніга аздоблена рэпрадукцыямі палотнаў мастака і рэкамендавана шырокаму колу чытачоў (як прыхільнікам выяўленчага мастацтва, так і беларускай паэзіі). Вядучы рэдактар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Таццяна Курмазія
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|