|
ВЕСЯЛЕЙ І ЛЯГЧЭЙ — З АЗБУКАМІ
Нягледзячы на існаванне шматлікіх якасных дапаможнікаў для дзяцей, літаратура працягвае поўніцца цікавымі пазнавальнымі творамі для маленькіх беларусаў. Прэзентацыяй адразу дзвюх кніг — «Азбука ў вершах і малюнках» (Мінск, 2018) і «Маленькая азбука вялікай краіны» (Мінск, 2019) — парадаваў дзяцей настаўнік, паэт і пісьменнік Віктар Кажура. Сустрэчу, якая суправаджалася вясёлымі гульнямі, падарункамі, а таксама розыгрышам кніг, творца зладзіў сумесна з выдавецтвам «Пачатковая школа», дзе выйшлі абедзве кніжкі. «Азбукі» Віктара Кажуры — выданні з адметнымі малюнкамі і займальнымі вершамі на кожную літару алфавіта, якія расказваюць маленькім чытачам пра падзеі і з’явы, звязаныя з паўсядзённым жыццём. Кнігі разлічаны на дашкольны і малодшы школьны ўзрост. Так, ідэя стварыць «Азбуку ў вершах і малюнках» з’явілася ў пісьменніка пасля нараджэння ўнучкі, таму фактычна вершы пісаліся для яе. Потым Віктар Кажура пісаў і для ўнука, пра што згадана ў прысвячэнні да адной з кніг. «Азбука ў вершах і малюнках» стала вельмі важнай не толькі для аўтара, але і для дзяцей ды іх бацькоў. У значнай ступені так склалася дзякуючы выразным ілюстрацыям, якія стварыла дасціпная мастачка Алена Саковіч. «Маленькая азбука вялікай краіны» — нібыта другая ступень для чытача, якая адкрывае не толькі беларускую мову, але і ўсю Беларусь. Аўтар прыкмячае: кніга пра ўсё тое, чым багатая краіна. Адрозненне ад папярэдняй азбукі яшчэ ў тым, што на кожнай старонцы ёсць невялічкія тлумачэнні з’явы ці прадмета, пра якія распавядаюць вершаваныя радкі. «Маленькую азбуку вялікай краіны» адмыслова аформіла Вікторыя Марус. Яўгенія ШЫЦЬКА http://zviazda.by/be/news/20190530/1559191071-vesyaley-i-lyagchey-z-azbukami
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|