ПЕРАГОРТВАЮЧЫ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ ТАМАРЫ КАШЧЭВА
Поўная зала на днях вітала вядомага на Дзяржыншчыне чалавека, самадзейнага кампазітара і выканаўцу ўласных песен з Фаніпаля Тамару Кашчэва. Такі аншлаг засведчыў, што за гады шматлікіх канцэртных выступленняў майстар песеннага жанра набыла шматлікіх паклоннікаў.

На вяршыне сваёй творчай біяграфіі Тамара Кашчэва стала ўладальніцай розных прэстыжных званняў, якія з’явіліся заканамерным працягам яе нястомнай дзейнасці на карысць мастацтва роднага краю. Яна – член “Беларускага Саюза музычных дзеячаў”, ганаровы грамадзянін горада Фаніпаля, пераможца конкурсу “Жанчына года Дзяржыншчыны”. Яе добра ведаюць за межамі раёна як удзельніцу розных песенных фестываляў і творчых праектаў. І нават зараз, знаходзячыся па ўзросту на заслужаным адпачынку, Тамара Іванаўна не збіраецца раставацца са сваёй любімай справай, якой прысвяціла доўгія гады свайго жыцця. Не так даўно яна выпусціла два новых музычных дыска “З любоўю да роднага краю і «Улыбайтесь, люди». Яны і сталі повадам для творчай вечарыны кампазітара. А падтрымку ў арганізацыі справаздачнага канцэрта ёй аказаў народны літаратурны клуб “Выток”, таму яго кіраўнік і вядучая праграмы Наталля Лебядзеўская пастаралася зрабіць сустрэчу яркай, незабыўнай і па-сяброўску цёплай.

У той дзень са сцэны канцэртнай залы дзіцячай музычнай школы гучала шмат песен у выкананні Тамары Кашчэва. Кожная з іх мела сваю гісторыю стварэння , таму, перш чым прагучаць, яе выканаўца дзялілася ўспамінамі. Да кампазітарскай дзейнасці Тамара Іванаўна далучылася, калі працавала музычным кіраўніком у дзіцячым садку. Спачатку гэта былі мелодыі, якія адпавядалі ўзроставай катэгорыі яе выхаванцаў, але потым рэпертуар стаў пашырацца больш сур’ёзнымі творамі. Аўтарамі тэкстаў яе песен сталі вядомыя беларускія паэты У. Карызна, А. Бадак, І. Карэнда, а таксама «вытокаўцы», члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік і Рэгіны Рэўтовіч. Знайшла яна аднадумцаў сярод прыхільнікаў беларускага мастацтва, калі стала членам народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, які працуе пры ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, а таксама народнага літаратурнага клуба “Выток” пры Дзяржынскай раённай бібліятэцы. Таму сваё натхненне Тамара Кашчэва пачала чэрпаць з асяродка духоўна блізкіх ёй людзей. – “Нельга працаваць горш, калі вакол цябе столькі адораных асоб”, – прызналася падчас свайго выступлення Тамара Іванаўна.

Паступова творчая скарбонка самадзейнага кампазітара з Фаніпаля папоўнілася такімі творамі, як “Наша Беларусь”, “Міншчына”, “Родны край”, “Мая вёска”, «Детство мое», «Осеннее танго», «Дорога», «Снег», якія сталі сапраўднымі хітамі. Вяршынай творчасці Тамары Кашчэва можна лічыць песню, якая афіцыйна была прызнана гімнам Фаніпаля. Невыпадкова, што многія яе кампазіцыі загучалі ў рэпертуары розных мастацкіх калектываў Дзяржыншчыны. Такое супрацоўніцтва, у прыватнасці, замацавалася з народным ансамблем народнай песні “Карагод” і вакальнай групай “Весялуха” Фаніпальскага філіяла ДТЦСАН. Выступленні гэтых калектываў адкрылі чарговую прыемную старонку вечарыны. Цеплыя словы віншаванняў, сувеніры і кветкі для Тамары Кашчэва падрыхтавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Саракач, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па сравах моладзі Наталля Сінюковіч, дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Валянціна Клімовіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Анжэліка Прахарэвіч, старшыня раённага савета ветэранаў Віктар Феакцістаў, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Фаніпальскага гарвыканкама Людміла Туля, член саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік, член клуба “Жывіца” Мікалай Марын і вядомая паэтэса з Мінска, сааўтар песен Вера Буланда, калегі па былому месцу працы, шматлікія сябры і паклоннікі творчасці. У адказ Тамара Іванаўна дарыла свае песні і цяплыню душы. Творчы вечар завяршыўся агульным здымкам на памяць.


Віктар УРАНАЎ

DZR.BY
Новости Дзержинска, Фаниполя

http://dzr.by/peragortvayuchyi-staronki-tvorchastsi-tamaryi-kashcheva/?fbclid=IwAR2uhpN7H9h1sis5SAbDqMiID3abUR2dBk6py7-aRsBy5FaI-i1VlBxlcpMскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики