Творчая характарыстыка Кісялёвай (Дзікай) Алы
(а/г Данілавічы, Дзяржынскі раён)

Нарадзілася ў 1941 годзе ў вёсцы Боўтуп Ашмянскага раёна Гродненскай вобласці. У дваццацігадовым узросце паехала ў Расію, дзе працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў горадзе Каўрове і вучылася ў школе рабочай моладзі. Вышэйшую адукацыю атрымала ва Уладзімірскім дзяржаўным педінстытуце імя Лебедзева-Палянскага (філалагічны факультэт). Пасля вяртання ў Беларусь працавала выкладчыкам рускай і беларускай моў і літаратур.
Паэзіяй захапілася з маладосці, тады ж і паспрабавала пісаць вершы. Друкавалася ў раённых газетах: дзяржынскай «Сцяг Кастрычніка», уздзенскай «Чырвоная зорка», бярэзінскай «Сцяг Леніна», у зборніку вершаў «Звіні, наднёманская ліра» літаратурнага аб’яднання «Нёманец». Піша ў розных жанрах, але найлепш успрымаюцца чытачамі і слухачамі яе гумарыстычныя вершы.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики