КАЛІ ЗАКОНЧУ ШЛЯХ ЗЯМНЫ…


Калі закончу шлях зямны,
Жыццё, як струнка абарвецца.
Не ўбачу колераў вясны,
Вясёлка з неба не ўсміхнецца.
А я люблю людзей, жыццё,
Халодны снег бялюткі першы…
Каб не сысці ў небыццё,
Хай застануцца мае вершы.

Менавіта гэтымі радкамі-разважаннямі амаль 20 гадоў таму пачынаўся зборнік вершаў Алы Дзікай “Жыву, спадзяюся…”.
За гэты час Ала Пятроўна напісала вершаў яшчэ на некалькі зборнікаў, але так і не паспела іх выдаць… 9 чэрвеня 2020 года яна заўчасна пайшла з жыцця.
Нарадзілася Ала Пятроўна Дзікая 22 сакавіка 1941 года ў вёсцы Боўтуп на Ашмяншчыне. Яе бацькі ведалі шмат народных песень, казак, паданняў, можа таму і тры іх дачкі захапіліся паэзіяй і мастацтвам.
Ала Пятроўна для сябе абрала шлях настаўніка і выкладала рускую і беларускую мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі Мядзельскага, Уздзенскага, Бярэзінскага, Дзяржынскага раёнаў Міншчыны, а таксама прымала актыўны ўдзел у іх прафсаюзным руху.
Нават на заслужаным адпачынку яна не ведала супакою і прымала актыўны ўдзел у творчым жыцці народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” (ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”), народнага літаратурнага клуба “Выток” (ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”), Дзяржынскай раённай арганізацыі ветэранаў, дзе неаднаразова з’яўлялася дыпламантам конкурсаў.
Назіральнасць, пачуццё гумару, аптымістычны погляд на жыццё – вось асноўныя рысы яе светаўспрымання. І гэта цудоўна адлюстроўвалася ў яе паэзіі, а падчас і дапамагала ёй і яе чытачам перадольваць жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні лёсу.
Светлая памяць аб Але Пятроўне назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах.

Лебядзеўская Наталля,
кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”
ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма”
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики