ТВОРЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЛАРЫСЫ ГУЛКОЎСКАЙ
(г.Салігорск)




Нарадзілася 14.01.1945 года ў вёсцы Краснае-на-Волзе, Кастрамской вобласці. У 1947 годзе сям’я пераехала на радзіму бацькі ў г.Рэчыца, Гомельскай вобласці. Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча імя Н.Ф. Сакалоўскага (1966) па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне”, клас А.П.Лукомскага. З 1969 года жыве ў г.Салігорску Мінскай вобласці. Працавала выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін і кіраўніком хора ў дзіцячай музычнай студыі Палаца культуры гарнякоў і настаўніцай музыкі ў гімназіі №2 г.Салігорска. Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Валанцёр-арганізатар хора ветэранаў педагагічнай працы “Вдохновение”(2004 г.), якім кіравала 15 гадоў. Хор выконваў класічныя творы, песні беларускіх, рускіх кампазітараў, і ў тым ліку і аўтарскія Ларысы Гулкоўскай.
Вершы піша з юнацтва, а таксама музыку на свае вершы і на вершы іншых паэтаў. Пераможца першага гарадскога конкурсу “Настаўнік года - 91”, дыпламант абласнога конкурсу “Настаўнік года - 91”. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР і памятным знакам “Настаўнік года”.
Друкавалася ў раённай, абласной і рэспубліканскай прэсе - “Дняпровец” (Рэчыца), “Шахцёр” (Салігорск), “Калійшчык Салігорска”, “Строитель Солигорска”, “Куръер” (Слуцк), “Культура” (Минск). Пастаянны ўдзельнік і лаўрэат гарадскіх, раённых, абласных, міжнародных конкурсаў паэзіі і музыкі.
Сааўтар сямі зборнікаў вершаў Салігорскіх і Мінскіх аб’яднанняў. Частка напісаных песень уключана ў дыскі абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики