"ДА ЧЫСТАЙ КРЫНІЦЫ"
ДА ЧЫСТАЙ КРЫНІЦЫ. ПАД ТАКОЙ НАЗВАЙ ВЫЙШАЎ НОВЫ ДЫСК ВЯДОМАГА НА ВІЛЕЙШЧЫНЕ НАРОДНАГА КАЛЕКТЫВУ АЎТАРСКАЙ ПЕСНІ «ЭЛЕГІЯ»
10 июля 2020


Творчы калектыў «Элегіі» пад кіраўніцтвам Таццяны Захарыч, як заўжды, дорыць віляйчанам сапраўдныя аўтарскія песні, літаратурна-музычныя кампазіцыі і цудоўнае жывое слова.



Удзельнікі калектыву – аўтары-выканаўцы, інструменталісты, сябры Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Саюза музычных дзеячаў, народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. У рэпертуары «Элегіі» ужо каля сотні песен на асабістыя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх, рускіх і вілейскіх паэтаў: духоўныя, патрыятычныя, лірычныя, жартоўныя, турыстычныя, а таксама рамансы, песні вядомых бардаў, інструментальная класічная музыка. За час існавання калектыва выдадзена каля дзясятка дыскаў. Апошні дыск «Да чыстай крыніцы» пабачыў свет зусім нядаўна, але, дзякуючы дабрачыннай дзейнасці калектыву «Элегія» і цэнтра эстэтычнага выхавання, які ўзначальвае Таццяна Захарыч, у рамках дабрачыннага марафона «На струнах душы», што праходзіць у падтрымку медыцынскіх работнікаў, святароў, працаўнікоў гандлю, настаўнікаў і ўсіх тых, хто працуе на пярэднім плане дзеля людзей ва ўмовах эпідэміі, гэты дыск быў перададзены ў шматлікія ўстановы горада і раёна. Зараз школы, быбліятэкі, клубныя ўстановы, розныя арганізацыі маюць гэты цудоўны дыск, які папулярызуе духоўнае і “чыстае” слова, творы беларускіх і вілейскіх паэтаў, а таксама класікаў і сучасных аўтараў. Дыск калектыву «Элегія» і яго творчых сяброў «Да чыстай крыніцы» выдадзены па благаславенні благачыннага Вілейскай царкоўнай акругі іераманаха Аляксандра (Шмырко), пры падтрымцы Вілейскага райвыканкама і прамысловага кааператыва «Вітамін».



Дыск складаецца з трох частак, якія ўвабралі ў сябе духоўныя песні і вершы, літаратурна-музычныя кампазіцыі па вершах і паэмах віляйчан Івана Лашуткі, Уладзіміра Цануніна, па лістах і вершах салдат Першай сусветнай вайны. Музычныя кампазіцыі на словы іераманаха Рамана, нашых землякоў Іны Фраловай, Таццяны Цвятковай, Валерыя Максі­мовіча, а таксама класікаў літаратуры Мікалая Гумілёва, Ганны Ахматавай, Барыса Пастарнака, Якуба Коласа і сучасных аўтараў сталі сапраўднымі перлінамі выда­дз­енага дыска. Адметна, што многія аўтары-выканаўцы, паэты «Элегіі», маюць свае паэтычныя зборнікі, таму вершы і песні калектыву неаднойчы гучалі ў праграмах на Беларускім радыё, беларускім тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках. Чаго толькі варта мастацкае чытанне паэзіі, жывога слова ў выкананні віляйчанкі, артысткі і рэжысёра Валянціны Цітовіч, мастацкага кіраўніка калектыву «Элегія» Таццяны Захарыч, а таксама вядомага артыста, вядучага і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага.

«Элегія» заўжды ў развіцці, вось і ў новым дыску яго ўдзельнікі і непасрэдныя музыкі калектыву выступілі ў нязвыклым амплуа – у якасці вакалістаў. Так, разам з Таццянай Захарыч песні выконваюць цымбалістка Алена Кеўліч і скрыпачка Вікторыя Амельяновіч. Нязменным аранжыроўшчыкам песен калектыва выступае віртуоз-гітарыст Уладзімір Лапцік. Дзякуючы рэалізатарам праекта, а гэта ў першую чаргу ўсяму калектыву «Элегіі» і супрацоўнікам Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання і, асабліва, Алегу Вінярскаму і Людміле Мітаковіч з Бела­рускага радыё, дыск «Да чыстай крыніцы» стаў сапраўдным духоўным падарункам у гэты няпросты час.

«Элегія» – ініцыятар шматлікіх дабрачынных праектаў: «Свет Раства Хрыстова» (з Вілейскай царкоўнай акругай), «Вайны дзве – памяць адна» (з мясцовым дабрачынным гісторыка-культурным фондам «Крокі» памяці Першай сусветнай вайны, в. Заброддзе), «Незабыўныя імёны Вілейшчыны», «Сла­вутая землякі» (з Бела­рускім радыё), рэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні «Вілейская хваля» і многіх іншых. Зараз у скарбонку «Элегіі» ўпісаны залатымі літарамі новы праект і яго вынік – дыск «Да чыстай крыніцы». Віншуем!

Сяргей ГАНЧАР/Фота Міхаіла Куляша

https://peramoga.by/kultura/da-chystaj-krynicy-pad-takoj-nazvaj-vyjsha-novy-dysk-vyadomaga-na-vilejshchyne-narodnaga-kalektyvu-a-tarskaj-pesni-elegiya/
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики