"БУСЕЛ"
Сл. Таццяны Клімовіч, муз. Алега Пяткуна (г.Дзяржынск)




Што самоцішся, поле зжатае?
Ужо да новай вясны спачывай!
Сабраліся буслы, буслы цыбатыя.
Адлятаюць яны ў далёкі край.
Ўздоўж і поперак поле мерае,
Аглядае яго, нібы ў сне.
Белы бусел пад сонцам, сонцам верасня
Веру, вернецца па вясне.

Прыпеў: Ты ляці ў вырай, белы бусел,
І вяртайся ў родны дом.
Захіні зямлю Беларусі
Белым-белым сваім крылом.

А закончацца дні зімовыя –
Стане зноў на сваёй паласе.
І з-за мораў нам сонца, сонца новае
Ён на крылах сваіх прынясе.

Прыпеў.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики