Творчая характарыстыка Краскоўскага Дзмітрыя (Валожынскі раён)
Дзмітрый Краскоўскі нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Рэўкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне.
Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у школах Валожынскага раёна. З 1981 года працуе ў ДУ “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця”. Музыку пачаў пісаць з 1987 года. Большасць песень напісана на словы роднай сястры Зінаіды Гасціловіч, а таксамана словы паэтаў: Міхася Курылы, Міколы Мятліцкага, Сяргея Новіка-Пяюна. З песнямі ўдзельнічаў у раённых канцэртах і конкурсах, а таксама у абласным конкурсе “Суквецце талентаў”.
Выхаванцы дзіцячага дома неаднаразова удзельнічалі з ягонымі песнямі у рэспубліканскіх тэлемарафонах, прысвечаных аварыі на ЧАЭС. Песні размешчаны на сайце народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, а таксама увайшлі у склад дыска прадзюсерскага цэнтра “Прэм”ера” ЦК ОО БРСМ.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики