Творчая характарыстыка Святланы Быкавай
(Мінскі раён, г. Заслаўе) Нарадзілася 5 лютага 1962 года ў горадзе Заслаўі Мінскай вобласці. Сярэднюю адукацыю Святлана Анатольеўна атрымала ў Заслаўскай сярэдняй школе № 1 (1969-1979 гады), скончыла Заслаўскую музычную школу (клас акардэона). Вышэйшую эканамічную адукацыю атрымала ў БДІНГ ім. У.Куйбышава (зараз Беларускі эканамічны ўніверсітэт, 1979-1985 гады навучання). Працоўную дзейнасць па эканамічнай спецыяльнасці пачала ў 1983 годзе ў якасці эканаміста на Заслаўскай карданажна-паліграфічнай фабрыцы, потым два гады працавала інжэнерам у РВЦ КВ ЦСУ БССР. З 1987 па 1993 гады - эканаміст у фінансавым адзеле Заслаўскага гарвыканкама, потым перайшла на працу ў Заслаўскую падатковую інспекцыю, дзе працавала апошнія 18 год і адкуль у 50 год пайшла ў адстаўку з пасады начальніка адзелу ўліку. Зараз знаходзіцца на пенсіі па выслузе гадоў. Актыўна займаецца творчай дзейнасцю. У ДУА «Заслауская гімназія» яна працуе з вучнямі, якія пішуць вершы. Сёння Святлана Быкава з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013 год уступлення), удзельникам народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ "Мінскі абланы цэнтр народнай творчасці" (з 2007 года) і клуба цікавых сустрэч «Сузор'е», які працуе пры Заслаўскай гарадской бібліятэцы (з 2007 года). Свой першы верш паэтка напісала ў жніўні 2005 года. Зараз піша на рускай і беларускай мовах вершы і казкі для дарослых і дзяцей, спрабуе сябе і ў прозе (апавяданні, эссэ). Вершы паэткі разнапланавыя: гэта і патрыятычныя вершы, і вершы з глыбокім філасофскім сэнсам, і пранікнёная лірыка, і гумар. Ёсць у яе творчай скарбонцы каля 20 песень. Вельмі любіць прыроду, захапляецца пейзажным фатаграфаваннем. Шмат яе фатаздымкаў зафіксавалі тыя прыродныя з'явы і пейзажы, якія натхнілі паэтку на напісанне вершаў. У перыядычным друку верш Святланы Анатольеўны ўпершыню быў змешчаны 23 снежня 2006 года ў паэтычнай падборцы, прысвечанай 5-годдзю Заслаўскага клуба цікавых сустрэч «Сузор'е» (Мінская раённая газета «Наша жыццё»). Спіс перыядычных выданняў, у якіх друкаваліся вершы паэткі, з кожным годам павялічваўся: гэта былі часопісы «Вожык», «Маладосць», «Бярозка», «Гаспадыня», газеты «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Сельскае жыццё» Круглянскага раёна, «Женский калейдоскоп» і інш. Паэтку ведаюць і слухачы Беларускага радыё: Святлана Быкава шмат разоў выступала ў перадачах рэспубліканскага радыё (перадачы «Сямейнае кола», «Ваяж»), канала «Культура» (перадача «Новыя імёны»), а ўвечары, у «Калыханцы», дзеці слухалі яе казкі. Самае першае выданне пісьменніцы - кніжка вершаў «Без любви в мире краски не те…», якая была выдадзена «самвыдатам» у 2008 годзе. Далей у выдавецтве ООО «Смэлтак» свой першы Дзень нараджэння адзначылі 8 яе афіцыйных аўтарскіх выданняў: 1. «Откровение позднего лета» - паэтычны зборнік 2010 года выдання; 2. «Дорога к себе» - паэтычны зборнік 2011 г.в.; 3. «С чистого листа» - паэтычны зборнік 2013 г.в.; 4. «Из руки выпускаю синицу, устремляясь в мечтах к журавлю…» -паэтычны зборнік 2013 г.в.; 5. «Весёлый гномик» - кніжка вершаў для дзяцей; 6. «История одной Снежинки» - кніжка казак для дзяцей; 7. «О чём молчат Утёсы» - кніжка казак для дарослых і дзяцей старэйшага школьнага ўзросту; 8. «Адлюстраванне» - паэтычны зборнік 2015 г.в.. Акрамя таго, Святлана Быкава з’яўляецца сааўтарам шматлікіх калектыўных зборнікаў, як Саюза пісьменнікаў Беларусі (зборнікі “Міншчына літаратурная” (2014 г.в.) і “Радзіма, адзінства, перамога” (2015 г.в.)), так і калектыўных зборнікаў клуба “Жывіца” і зборнікаў паэтычных інтэрнет-суполак (усяго больш за 10 зборнікаў). Апошнім часам творчасць паэткі была адмечана ўзнагародамі рэспубліканскага і абласнога значэння: 1. У 2014 годзе яна стала лаўрэатам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2013 года”, які штогод праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, за зборнік вершаў “Из руки выпускаю синицу, устремляясь в мечтах к журавлю…»; 2. У тым жа годзе кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі узнагародзіла пісьменніцу граматай “За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі”; 3. У 2015 годзе яна стала ўладальнікам дыплома і прэміі Мінскага аблвыканкама ў галіне паэзіі за сваю літаратурную дзейнасць у 2014 годзе. Похожие статьи:
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|