Творчая характарыстыка Жылко Уладзіміра (г. Нясвіж)
Нарадзіўся 30 жніўня 1945 года ў горадзе Алатыр Чувашскай АССР Расійскай Федэрацыі. У 1947 годзе сям’я пераехала ў Нясвіж. У 1963 годзе з залатым медалём скончыў СШ №2 г. Нясвіжа, паступіў на фізічны факультэт БДУ. З-за траўмы вучобу прыйшлося прыпыніць. У 1970 годзе Уладзімір Трафімавіч быў прыняты на працу ў Нясвіжскі РАУС, а ў жніўні 1971 года паступіў на завочнае аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1977 годзе. Працаваў суддзёй. Прайшоў шлях ад памочніка да намесніка пракурора.
Піша вершы на беларускай і рускай мовах, займаецца перакладам твораў польскамоўных паэтаў-землякоў. Сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі».
Друкаваўся ў газетах «Мінская праўда», «Нясвіжскія навіны», вершы гучалі на рэспубліканскім і раённым радыё. Творы Уладзіміра Жылко ўвайшлі ў абласныя зборнікі паэзіі клуба «Жывіца». Аўтар зборніка «Пасля нас зацвіце тое зноў».
На вершы Уладзіміра Трафімавіча кампазітарам Тамарай Прыгун напісаны песні.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики