Участники нашего клуба, поэтессы - Регина Ревтович из Дзержинска, Светлана Быкова из Заславля и поэт - Валерий Хихич из Молодечно - приняты в Союз писателей Беларуси. От всей души поздравляем!
В составе Союза ПБ ещё "живичане": Дмитрий Виноградов, Зоя Колковская, Виктор Соболевский (г. Узда), Галина Ничипорович (Узденский район), Лёля Богданович (г. Борисов), Татьяна Атрошенко (г. Молодечно), Ольга Соколова (Молодечненский район).
автор - karirina.3   ::   просмотров - 2 037   ::   комметариев - 1   ::   дата - 27-03-2013, 10:05
Родилась в 1960году в Борисове. В 1983 году закончила филфак БДУ. Работала на Борисовском хрустальном заводе картонажницей, в староборисовской школе-интернате учителем, в ателье рабочей одежды закройщицей.
Писать стихи начала в юности. В 2002 году пришла в борисовское литобъединение «Натхненне». Печаталась в городских и республиканских изданиях, в коллективном районном сборнике «Прыстанак душы» (2008).
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 422   ::   комметариев - 0   ::   дата - 29-07-2012, 20:58
Нарадзіўся ў г. Браславе. Скончыў філфак Даўгапілскага педінстытута, настаўнічаў. У 1980 годзе пераехаў у Зембін, на радзіму бацькоў. Працаваў завучам Дзядзілавіцкай СШ Барысаўскага раёна.. Закончыў яшчэ і акцёрскае аддзяленне Маскоўскага інстытута мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр і рэжысёр» (1986г). Атрымаў прафесію псіхолага ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, на выдатна скончыў аспірантуру АПА (1996). У 1993 годзе стварыў музычна-літаратурны клуб «ЛІК» пры Зембінскай СШ, які затым стаў народным музычна-паэтычным аматарскім аб’яднанем «Белазоры».
Яшчэ ў школе друкаваўся як пачынаючы паэт. З’яўляўся актыўным членам літаратурнага аб’яднання «Бярэзіна» пры Барысаўскай аб’яднанай газеце «Адзінства». Шмат яго твораў друкавалася ў раённых і рэспубліканскіх выданнях. Пісаў і песні. Пасмяротна выдадзены зборнік вершаў «Астральныя сны» (2009).
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 280   ::   комметариев - 0   ::   дата - 26-07-2012, 19:33
Нарадзілася ў 1958 годзе ў Стоўбцах. Паступіла на філалагічны факультэт БДУ, але затым пайшла ў гандлёвы тэхнікум. Піша вершы са школы, прымала ўдзел у раённых злётах юных паэтаў.
Друкавалася ў такіх выданнях, як «Бярозка», «Пионер Беларуси», «Прамень», «Мінская праўда», «Чырвоная змена», «Маладосць», калектыўных сборніках Стаўбцоўшчыны і інш. Прымала ўдзел у радыёперадачы «Неруш». Была пазаштатным супрацоўнікам газет «Звязда», «Белорусский тракторостроитель».
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 253   ::   комметариев - 0   ::   дата - 19-07-2012, 15:05
Нарадзіўся ў 1953 годзе на Пухаўшчыне. Пасля заканчэння школы адукацыю атрымаў у Салігорскім горным тэхнікуме і працаваў у шахце. З 1976 года працуе на ільнозаводзе ў Мар’інай Горцы.
Першы верш быў напісаны ў 1971 годдзе. Былі публікацыі ў беларускай перыёдыцы: «ЛіМ», «Вожык», «Беларуская ніва», «Народная воля», «Алеся» і інш. Вершы гучалі на рэспубліканскім і абласным радыё. Выдаў зборнікі: «Голас чалавека на зямлі», «Птушкі дзяцінства» (2006).
Галоўным у жыцці лічыць рабіць добрыя справы для людзей.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 436   ::   комметариев - 0   ::   дата - 5-07-2012, 15:19
(г. Клецк)

Нарадзілася 31.03.1966г. ў вёсцы Туча Клецкага раёна Мінскай вобласці.
У 1983 г. скончыла Тучанскую сярэднюю школу, у 1984 г. – Слуцкае тэхнічнае вучылішча харчавікоў.
З 1984 г. працую на прадпрыемстве ОАО “Клецкая крыначка”. Жыве ў Клецку.
Вершы піша са школьных гадоў. Перыядычна друкуеццася на літаратурных старонках Клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. З’яўляеццася членам раённага літаратурнага аб’яднання “Голас”, што дзейнічае пры рэдакцыі газеты.
Друкавалася ў калектыўных раённых зборніках вершаў....
.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 609   ::   комметариев - 0   ::   дата - 28-06-2012, 17:32
Нарадзілася ў 1981годзе ў вёсцы Квачы Нясвіжскага раёна. З 1989 г. жыве ў Нясвіжы. Скончыла сярэднюю школу, педагагічны каледж імя Я.Коласа. Працавала настаўніцай пачатковых классаў ў в. Сугвазды Валожынскага раёна. Зараз працуе на нясвіжскім ільнозаводзе.
Друкавалася ў газетах “Голас Радзімы”, “Нясвіжскія навіны”.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 223   ::   комметариев - 0   ::   дата - 28-06-2012, 16:38
Дзмітрый Краскоўскі нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Рэўкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне.
Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у школах Валожынскага раёна. З 1981 года працуе ў ДУ “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця”. Музыку пачаў пісаць з 1987 года. Большасць песень напісана на словы роднай сястры Зінаіды Гасціловіч, а таксамана словы паэтаў: Міхася Курылы, Міколы Мятліцкага, Сяргея Новіка-Пяюна. З песнямі ўдзельнічаў у раённых канцэртах і конкурсах, а таксама у абласным конкурсе “Суквецце талентаў”.
Выхаванцы дзіцячага дома неаднаразова удзельнічалі з ягонымі песнямі у рэспубліканскіх тэлемарафонах, прысвечаных аварыі на ЧАЭС. Песні размешчаны на сайце народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, а таксама увайшлі у склад дыска прадзюсерскага цэнтра “Прэм”ера” ЦК ОО БРСМ.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 442   ::   комметариев - 0   ::   дата - 8-06-2012, 16:49
Закончила Усть-Каменогорский педагогический институт. Всю жизнь связала со школой, воспитательным процессом. Филолог по образованию. С 1980г. живёт в г. Солигорске.
Стихи пишет с детства. Любимые темы – философское осмысление жизни, мир природы, единство человека с окружающим миром и др. Особое место занимают стихи о духовных ценностях. Печаталась в районных газетах “Шахтёр”, “Солигорский вестник”, “Голоса родной сторонки”.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 191   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-02-2012, 15:37
Нарадзiлася ў 1969 годзе ў Мiнску. Неўзабаве сям'я пераехала ў вёску Карцэвiчы Нясвiжскага раёна. Скончыла мясцовую школу, Нясвiжскае педагагічнае вучылiшча, працавала настаўнiцай пачатковых класаў у школах Мiнскага і Нясвiжскага раёнаў, i адначасова вучылася на фiлалагiчным факультэце БДУ.
У 1994 годзе пераехала ў Ляхавiцкi раён. Працавала на раённым радыё, ў раённай газеце “Ляхавiцкi веснiк”, выкладала родную мову i лiтаратуру. Пасля вяртання на Нясвiжчыну ў 2004 годзе працавала адказным сакратаром газеты “Нясвiжскiя навiны”, а зараз – загадчыца аддзела радыёвяшчання.
Друкавалася ў газетах "Ляхавiцкi веснiк”, “Нясвiжскiя навiны“, “Літаратура і мастацтва”. У 2007 годзе на абласным конкурсе аўтарскай песнi i паэзіі “Вiлейская хваля” атрымала другое месца.
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 649   ::   комметариев - 0   ::   дата - 6-02-2012, 11:42

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики