Толькі яшчэ стала На світанне брацца, Як труба зайграла — Раць ідзе за раццю. Ой, свісталі шаблі, Кулі ў рой спявалі, Цяжкія гарматы Жыцці забіралі. Як у гэтай сечы З раненькага рання, Бы на Калцы — рэчцы, Правіць смерць гулянне. Умалот багаты: Плёну — ды не хлеба: Душамі салдатаў Галасіла неба. А надзей ні следу, Як жа ў гэтым гвалце, Дзе русіны, шведы, Можна разабрацца. Смерць усіх зрадніла Многіх пабратала — Цесная магіла Родным домам стала.
Цёмна — многа, як хмар, Ваяўнічых татар Наплыло на старонку Вілейскую, Бо свая старана, Дзе пясок — цаліна, Мусіць, стала галоднай ды цеснаю. І пайшоў страшны пір, Закруціў чорны вір — Ні адное душы не схавалася: Немаўлятка — дзіця, Што прыйшло да жыцця, — Нат яно ад жыцця адлучалася. Прыгажуняў — жанчын І асілкаў — мужчын Пакасіла, бы морнаю пошасцю. Ды ніхто сярод іх Не пайшоў да чужых — Не запэцкаў сябе здраднай ношаю. Закіпаў адно гнеў: Бачыў Бог — ды цярпеў Тыя шалы чужынцаў звярыныя. Як не сцерпеў пакут — Глухату — слепату На татарскае войска абрынуў Ён. Рэжа — б’е свой свайго І не бачыць таго: Родны брат перад ім спалатнелы. Востры меч узмахнуў — Брат балесна ўздыхнуў... Маладое жыццё загалела. А той дальш паскакаў — Меч ахвяры шукаў: Быў ахвярны алтар не напоўнены. Конь злавесна іржаў, Капытом біў — таптаў, Чалавечай крывёю напоены. Ды няма дзе скакаць — І нікога — шукаць: Як палеглі — дык спяць снамі вечнымі. Груганам — піраваць, Воям болей не ўстаць, Бо з чужою зямліцай павенчаны. На нязваных гасцях, На татарскіх касцях Векавыя курганы ўзвышаюцца. Год нямала сышло, Пакаленняў прайшло — А легенды у курганах хаваюцца.
З даўніны той далёкае, даўняй, Што не помняць і нашы дзяды, Скрозь стагоддзі даходзяць часамі Адгалоскі паданняў сівых. І аб тым, як з балотаў Шылянскіх, Барысаўскай частка зямлі, Ад часоў яшчэ даўніх, паганскіх, К нам такія легенды дайшлі. У мястэчку ды ў тым, у Шылянах, Між людзей жыў звычайны хлапец. Называлі яго ўсе Сцяпанам, А занятак яго быў – кравец. Слаўны быў той кравец, быў умелы, І пашану ён меў ад людзей: Ад работы душа яго пела — Быў у справе сваёй — чарадзей. Шыў панам ён заможным саеты, Шаты—бармы — заможным князям, Шыў мяшчанам, красуням—кабетам, Не абходзіў і простых сялян. І багацце Сцяпан меў, і славу, А маўклівы заўсёды хадзіў: Не было ў яго любкі—забавы — Хоць і гожы сабой, ды адзін. Хмарны ляжа і хмарай устане, Хмарны справу сваю ён вядзе. Альбо так зажурыцца часамі, Што, здаецца, не бачыць людзей. Як яму не тужыць, не журыцца, Калі сэрца нясцерпна баліць, Што Вельяна, як птушка-сініца, Уцякае — ніяк не злавіць. Слова мовіць да любай дзяўчыны — Ўспыхне тая, нібы макаў цвет, Вочкі долу апусціць маўкліва Ды хутчэй ад Сцяпана ідзе. І хто сэрца чужое спазнае, Прачытае, што робіцца ў ім?! Так Сцяпан усей праўды не знае, Бо аслеплен каханнем сваім. І таго яшчэ хлопец не знае (Бо зняверыўся доўга чакаць), Што Вельяна ўсім сэрцам кахае, Не асмеліцца толькі сказаць. Не стрываў і зламаўся хлапчына, Стаў у поўнач на шлях крыжавы Ды паклікаў ён цёмную сілу, І душу запрадаў ёй у міг. Тут прарэзала неба маланка І Пярун у злой лютасці біў, Бура выла і рвала да ранку — Знік Сцяпан, як нібыта не жыў. А назаўтра, як сонца зайграла — Від жахлівы адкрыўся вачам: Замест поля лагчына ляжала, А на ёй — скамянелы Сцяпан. Як пачула пра тое Вельяна, Знепрытомнела раптам яна, Залілася ад гора слязамі, Ў скрусе камень рукой абняла. Дзень праплакала, потым — і ночку, Ранкам — Богу душу аддала. А з-пад камня, набраўшыся моцы, Ўдаль крынічка са слёз пацякла. Разлілася крыніца шырока, Затапіла вакольны абшар, У нізіне ўтварыла балота, Ў свет — празрыстай ракой пацякла. Рэчку тую — у памяць Вельяны — Людзі Віліяй сёння завуць. Яе хвалі аб чыстым каханні Скрозь стагоддзі паданні нясуць.
У вялікім знатным родзе, Родзе Радзівілаў, Жыла Барбара-красуня У сям’і шчаслівай. Ды аднойчы Жыгімонта Вельмі пакахала, Ды занадта маці Бона Чуткам давярала. Не глядзела, што каханне Ў Барбары і сына. Калі маці, ды не згодна – Гэтак быць павінна! Гэта ж трэба “ў каралевы” Простая дзяўчына! Можа хоча да ўлады? Можа ў тым прычына, Што каханне так раптоўна Ў сэрцы заквітнела? Ды не трону прыгажуня Барбара хацела. Бог каханне ў небе ладзіць, Лёс ён адмярае. Барбара неспадзявана Хутка памірае… Жыгімонт жыцця не бачыць, Плачуць Радзівілы. Кветкі носяць беспрыпынна К сестрынай магіле. Мір нямілы і нясветлы Кожнага світання, Калі раптам памірае Вечнае каханне. Ходзіць панна па Нясвіжы, Плача, кліча мужа, Паміж небам і зямлёю Застаецца дужай. Можа прывід той аднойчы Любага спаткае. Адляціць душа нарэшце І спакой спазнае.