Добрый день! Уважаемые члены клубы "Живица" и посетители сайта, огромная просьба от администратора: окажите посильную помощь в популяризации сайта оставляйте ссылки на сайт при общении на форумах и в социальных сетях активнее пользуйтесь кнопками "Поделиться", расположенными в конце каждого материала особо приветствуется добавление ссылок в Facebook и Twitter Спасибо за понимание!
“Незабудкавыя таямніцы” /« Незабудковые тайны» г. Минск (2011г.)
20-12-2011, 17:20
На счету издательской деятельности народного областного клуба композиторов и поэтов “Жывіца” уже 11 печатных изданий, три из которых – это нотные сборники. Вот и на этот раз у композиторов, не избалованных печатными изданиями, праздник – появление долгожданного дитяти, четвёртого нотного, песенного сборника. Полноценный нотный сборник с 53 песнями выполнен в большом, удобном для глаз размере. На его страницах можно найти уже полюбившиеся публике песни таких авторов как: Белановской Валентины (г. Борисов) Бареховой Тамары (г. Столбцы) Веремеева Сергея (г. Вилейка) Дорош Галины (г. Марьина Горка) Карнауховой Ирины (Минский район) Карпутя Евгения (г. Столбцы) Кощево Тамары (Дзержинский район) Красковского Дмитрия (г. Воложин) Минтеля Михаила (г. Столбцы) Михайловского Николая (г. Березино) Мягкого Анатолия (Минский район) Окунева Дмитрия (г. Жодино) Петкуна Олега (г. Дзержинск) Радкевич Елены (г. Марьина Горка) Сушко Дмитрия (г. Молодечно) Ценунина Владимира (г. Вилейка) Шибко Аллы (г. Узда)
Нотографик и музыкальный редактор: И.А.Карнаухова Редактор: М.С. Лойко Составитель: И.А.Карнаухова
17 декабря 2011 г. в актовом зале Минской областной библиотеки имени А. С. Пушкина состоялась презентация новых сборников народного клуба композиторов и поэтов «Жывiца»: музыкального – «Незабудкавыя таямнiцы» и поэтического в двух частях – «Мне рамонкi цалуюць каленi». В уходящем году клуб поработал достаточно плодотворно и многопланово. Думаю, этот день войдет в историю «Жывiцы» особой графой. Потому что одновременная презентация двух итоговых собраний творчества талантливых людей – это не только титанический труд, это великолепный годовой результат, это дорогого стоит! «Незабудкавыя таямнiцы» – синтез названий двух песен наших коллег по творчеству. В этом песенном сборнике представлены 53 песни 19 клубных композиторов. Насыщенно-яркая фиолетовая обложка – цвета незабудок – смотрится очень привлекательно, а жанровое разнообразие песен говорит о плодотворности композиторов. На концерте прозвучали лишь некоторые из них, но каждая вознаграждалась аплодисментами. Выступали Валентин Ковалив, народный коллектив авторской песни «Элегия», Владимир и Тамара Пригун, солисты детской эстрадной студии «Аванти» (avanti.by) и другие. Прозвучали песни композиторов Ирины Карнауховой, Олега Петкуна, Тамары Пригун, Владимира Лаптика, Татьяны Захарич, Дмитрия Окунева, Валентина Ковалива. Поэтический сборник «Мне рамонкi цалуюць каленi» можно назвать близнецами. Визуально они, конечно, похожи. А вот внутренним содержанием, характером, если хотите, – нет. Как и зачастую представители пары близнецов-людей. Каждая из семи рубрик книги (то есть двух ее частей) – тема интересная, представленная поэзией разных поколений и взглядов, причем – на русском и белорусском языках. Каждое стихотворение 78 авторов Минщины достойно внимания и найдет своего читателя. Название сборника – потрясающая стихотворная строка ушедшей из жизни узденской поэтессы Натальи Войтехович – настоящая находка для нашего издания. А на концерте свои стихи читали Лилия Мелешко, Владимир Рунцевич, Ольга Соколова, Анатолий Мозгов, Валентина Щербакова и другие. Безусловно, каждому автору невозможно было дать слово – иначе концертная программа затянулась бы на несколько десятков часов, но в книге – мы, клубовцы, почти все. Только переверните привлекательную ромашковую страничку обложки – и наслаждайтесь чтением! Уж поверьте, о наслаждении чтением сказано не зря. И это не пустое хвастовство. Среди почетных гостей «Жывiцы» и добрых друзей клуба на концерте выступили члены Союза писателей Беларуси Юрась Нераток (редактор двух наших поэтических сборников, в том числе и последнего), Наум Гальперович, Василий Жукович, Владимир Мозго. Их единогласное мнение – сборник удался и требует особого внимания читателей и ценителей поэзии. Такое же мнение высказала и Анастасия Печенко – издатель всех коллективных изданий клуба. Следующий год для «Жывiцы» – юбилейный. Нам исполнится 10 лет! А значит, будут новые стихи и песни, новые творческие тандемы, новые имена. Новые сборники – обязательно! Потому что творчество – это неиссякаемый родник жизни. Его истоки – в наших мыслях, чувствах, эмоциях, сердцах.
“ Мне ромашки целуют колени” / “ Мне рамонкі цалуюць калені” г. Минск (2011г.)
19-12-2011, 10:37
Несмотря на различные финансовые трудности народный клуб “Жывіца” не перестаёт радовать своих авторов выпуском очередных сборников и удивлять почитателей их таланта всевозможными приятными сюрпризами. На этот раз поэтический сборник вышел не просто большим объёмом, а даже в 2-х частях. Почти похожий эксперимент уже был у клуба два года назад с выходом «Серебряного блюза» («Срэбнага блюза»), который тоже был выпущен в 2-х частях и порадовал сразу и поэтическую и композиторскую секцию, отдав каждой по сборнику. Но на этот раз обе части принадлежат только поэтам. Накопленный материал распределился по семи рубрикам, охватив широкий спектр тем: от патриотики и философии до лирики и юмора. 1."И мудрости тонкий расчет" – духовное 2."Душа постигла окрыленье ..." – философия 3."Моя судьба – это судьба моей страны" – патриотика 4."Снова подснежник распустил лепестки ..." – природная лирика 5."За чашкой кофе ..." – лирика 6."Огнями незажжённых встреч ..." – любовная лирика 7." Вот напасть так напасть ..." – юмор Названиями сборников и дисков клуба уже традиционно становятся поэтические строки из произведений наших авторов. И в этот раз традиция не была нарушена: и название сборника, как и названия его разделов, продиктованы самими стихами.
Редактор: Юрась Нераток Составители: И. Карнаухова, Г. Дорош Дизайн обложки: А. Ганецкая Издатель: ИП Печенко
Галина Дорош
Не гледзячы на розныя фінансавыя цяжкасці Народны клуб "Жывіца" не перастае радаваць сваіх аўтараў выпускам чарговых зборнікаў і здзіўляць прыхільнікаў іх таленту разнастайнымі прыемнымі сюрпрызамі. На гэты раз паэтычны зборнік выйшаў не проста вялікім аб’ёмам, а нават у 2-х частках. Падобны эксперымент ужо быў у клуба два гады таму з выхадам «Срэбнага блюзу», які таксама быў выпушчаны ў 2-х частках і ахапіў адразу і паэтычную і кампазітарскую секцыю, аддаўшы кожнай па зборніку. Але на гэты раз абедзве часткі належаць толькі паэтам. Матэрыял размеркаваўся па сямі рубрыках і ахапіў шырокі спектр тэм: ад патрыётыкі і філасофіі да лірыкі і гумару. 1. “І МУДРАСЦІ ТОНКІ РАЗЛІК” – духоўнае 2. “ДУША СПАСЦІГЛА АКРЫЛЕННЕ…” – філасофія 3. “МОЙ ЛЁС – ТО ЛЁС МАЁЙ КРАІНЫ” патрыётыка 4. “ЗНОЎ ПРАЛЕСКІ РАСПУСЦЯЦЬ ПЯЛЁСТКІ…” – прыродная лірыка 5. “ЗА КУБКАМ КАВЫ…” – лірыка 6. “АГНЯМІ НЕЗАПАЛЕНЫХ СПАТКАННЯЎ…” – любоўная лірыка 7. “ВОСЬ НАВАЛА ДЫК НАВАЛА…” – гумар Назвамі зборнікаў і дыскаў клуба ўжо традыцыйна становяцца паэтычныя радкі з твораў нашых аўтараў. І ў гэты раз традыцыя не была парушана: і назва зборніка, як і назвы яго частак, прадыктаваны самімі вершамі.
Рэдактар: Юрась Нераток Складальнікі: І. Каранаухава, Г. Дораш Дызайн вокладкі: А. Ганецкая Выдавец: ІП Печанко
Двухтомнік паэтаў народнага клуба “Жывіца” з рамантычнай назвай “Мне рамонкі цалуюць калені” выйшаў у кастрычніку 2011 года ў выдавецтве Анастасіі Печанко і пэўным чынам зацвердзіў творчы рост і высокі патэнцыял аб’яднання. У сямі тэматычна-настроевых раздзелах кнігі, па-майстэрску ўкладзеных кіраўнікамі “Жывіцы” Ірынай Карнаухавай і Галінай Дораш, творчыя набыткі каля васьмідзесяці паэтаў Мінскай вобласці. Дарэчы, як і назва зборніка, так і ўсе яго раздзелы пазначаны выбітнымі радкамі творцаў “Жывіцы”. Зразумела, што ўзровень калектыўнага зборніка не можа быць ідэальна роўным, як складана параўнаць і кнігі розных паэтаў. На тое і аб’яднанне, каб творцы рознага паэтычнага стажу, вопыту, творчага статусу і амбіцый маглі дзяліцца між сабой лепшым і вучыцца адзін у аднаго. Аднак несумненна тое, што ўзровень высокі. Тым больш перад фарміраваннем зборніка былі і чытанні з разборамі на студыі, і майстар-класы, і абмен уласнымі зборнікамі. І доўгае чаканне, пакуль паэтычны ўзровень не перавысіць пэўную планку. Не будзе памылкай сказаць, што асноўная частка твораў адпавядае ўзроўню сучасных літаратурных выданняў, а значная частка з іх была папярэдне рэалізавана праз гэтыя выданні: часопісы, газеты і літаратурныя старонкі. Творцы працуюць і разам, і паасобку… Калі Ірына Аляксандраўна зрабіла прапанову рэдагаваць двухтомнік, асаблівых ваганняў не было: далёка не ўсе ангажаваныя творцы могуць назваць роднымі беларускую і рускую мовы. А я нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў мовы і літаратуры, якія між сабой размаўлялі кожны на сваёй (рускай і беларускай літаратурнай мове). Таму “пераключка” з мовы на мову адбывалася нязмушана і натуральна. Затое была асалода літаратурным узроўнем “Жывіцы”: як пры першай чытцы, так і пры другой. Спадабалася вызначанасць выдаўцоў, калі ў эканамічна-няпэўных умовах выдавецтва Анастасіі Печанко спрацавала на беларускую літаратуру. Штотыдневік творчай інтэлігенцыі Беларусі “ЛіМ” (“Літаратура і мастацтва”) адрэагаваў на выхад зборніка анатацыяй, у якой клуб “Жывіца” названы рэзервовым батальёнам Мінскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Думаю, павінна адазвацца і абласная “Мінская праўда” і, напэўна, слынная “Звязда”, якую цяпер узначальвае старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “СП Беларусі” Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч. Хацелася б пазначыць творцаў, якія і ў якасці “рэдагуемых” не страцілі творчага шарму: чытаючы, больш баяўся сапсаваць, чым не паправіць. Не з-за імя (імёны ў нас прыблізна аднолькавыя) – па тэксце. Усцешна было сустрэць даволі абазнаных і вядомых ў паэзіі Вольгу Сакалову, Уладзіміра Цануніна, Максіма Жаровіна, Лёлю Багдановіч, Аляксандра Марозава, Яўгена Карпуця. З задавальненнем чытаў творы вопытных і майстравітых Ігара Канановіча, Жанны Левітан, Галіны Нічыпаровіч, Святланы Быкавай, Валянціны Акулёнак. Радавалі элегантныя радкі Анны Елецковай, далікатныя – Уладзіміра Жылкі, іранічныя – Валянціны Шчарбаковай, пяшчотныя – Альдоніі Наўчанковай, маляўнічыя – Ліліі Мялешкі, дасціпныя – Уладзіміра Рунцэвіча, спеўныя – Валянціны Паповай, адчайна філасофскія – Андрэя Сямёнава, бойкія і дасціпныя – Алы Дзікай, вобразныя і пяшчотныя – Віктара Кажуры. Святлана Рыжкова уразіла тым, што здольная сказаць сваё слова ў такой апрацаванай паэтамі сферы, як прырода. З цікавасцю чыталіся вершы разнастайнага эксперыментатара Віталя Быля і паэтычна “знаходлівага” Анатолія Мазгова. Адным словам, кніжка ўдалася, з чым маю гонар павіншаваць усіх, хто спрычыніўся да яе выхаду. І парадавацца за гарады і вёскі Міншчыны, якія маюць сваіх паэтаў.
28 ноября т.г. в Доме литератора (г. Минск, ул. Фрунзе, 5) состоялся концерт «Муза Ивана Титовца с народным клубом композиторов и поэтов «Жывiца». Иван Васильевич Титовец, поэт-песенник, который в этом году отметил семидесятипятилетний юбилей, сотрудничает с народным клубом композиторов и поэтов «Жывiца» практически с первых месяцев его создания, а с руководителем «Жывiцы» Ириной Карнауховой – и того дольше. На стихи поэта Ирина Александровна написала уже 5 песен – и это не предел творческого тандема. Кстати, 4 песни прозвучали и на данном концерте. Надо сказать, что поэт И. Титовец богат на творческое сотрудничество со многими композиторами республики. К тому же еще, его некоторые песни имеются в репертуаре известных российских исполнителей (Иосифа Кобзона, Надежды Бабкиной и других). А народный артист Советского Союза и Беларуси, композитор Игорь Лученок написал на стихи поэта 18 песен! Будучи почетным гостем мероприятия, И. Лученок выступил с поздравительным словом юбиляру, а также аккомпанировал юной певице Полине Ласкиной, которая исполнила совместное творение мэтров поэзии и музыки – песню «Красная шапочка». В концерте еще принимали участие белорусский государственный ансамбль «Свята», гармонист-баянист Михаил Слизкий, член Союза писателей Беларуси, председатель Минского городского отделения СПБ – Михаил Поздняков, воспитанники Минского военного суворовского училища, образцовый детский танцевальный коллектив «Сюрприз» Мачулищанской школы искусств, юные солисты эстрадной студии образовательно-продюсерского центра «Аванти» (г. Минск) и другие. Конечно же, выступал и сам виновник торжества Иван Титовец. Он читал свои стихи, рассказывающие о разных годах и событиях своей биографии. В программу же концерта вошли произведения на разные темы, в том числе и для детей. Композиторы народного клуба «Жывiца», написавшие музыку к стихам поэта, смогли достойно показать свои творческие работы. Среди них были «Пiшыце пiсьмы» Тамары Кощево, «Ах, вясна!», «Новы год» и «Лялька Мiшка» Ирины Карнауховой, «Цешча» Анатолия Мягкого, «Галiна» и «Пеўнік Васілёк» Дмитрия Сушко, «Яблыкi» Валентина Ковалива. Апофеозом вечера стала песня «Беларусь дарагая» (муз. И. Карнауховой) в исполнении вокального ансамбля воспитанников УО «Минское военное суворовское училище». Полный зал, теплая душевная обстановка, цветы, улыбки, аплодисменты, слова дружбы и признательности – все это стало прямым доказательством того, что творчество поэта-песенника Ивана Титовца знают и любят, а самого автора уважают и ценят как доброго друга и Человека с большой буквы.
Вам са мною ніколі не быць. І мне з вамі не быць ніколі. Кветкам шчасця не ззяць, не жыць Ў чорным садзе чужога болю. Ў валасах вашых ранні шэрань Лёгкім водбліскам срэбра ззяе, Быццам зоркі на чорным небе Гэты водбліск душу кранае. Вашай стомы нічым не сцешу Акрамя дабрыні й спагады, І прайду, колкі трэба пешшу, Калі будзеце вы мне рады. Толькі знаю: бясконца жыць Немагчыма нам пад сінявою. І мне з вамі ніколі не быць.
Я лавiла цябе, быццам сонейка, Што блiшчыць на азёрнай вадзе, Толькi, як тыя пырскi халодныя, Пралятаў ты скрозь пальцы мае. Я лавiла цябе, быццам зорачку, Што з нябёсаў уночы ляцiць, Хаця, праўда, нiколi нiхто яшчэ Тую зорку не здолеў злавiць. I, як памяць пра цуда нязбыўнае, Хай ляцiць да нябёсаў тваiх Гэты даўнi i чысты, як iсцiна, Развiтальны мой лёгкi уздых. Можа, зловiш яго i адчуеш, Дотык даўнi рукi трапяткой, Можа, ўспомнiш, далёкую – тую, Больш нiколi не быць мне якой. ...Ноччу чэрвеньскай цёмнае неба. Рэдка знiчкi мiльгаюць па iм... Тою рэдкай шчаслiваю знiчкай Прамiльгнуў ты у небе маiм.
Спыняе дзень свой хуткi бег, I так пяшчотна, так старанна На глебе лужыны, бы раны, Як бiнт, хавае белы снег. I беллю свецiцца абшар, I ў цiшынi застыла голле. Не мерзне – дрэмле наваколле Ў чароўным сне зiмовых мар. У харастве спачылi днi I больш не точыць сэрца скруха. I толькi чуйна ловiць вуха Напеў зiмовай цiшынi.
Нарадзiлася ў 1969 годзе ў Мiнску. Неўзабаве сям'я пераехала ў вёску Карцэвiчы Нясвiжскага раёна. Скончыла мясцовую школу, Нясвiжскае педагагічнае вучылiшча, працавала настаўнiцай пачатковых класаў у школах Мiнскага і Нясвiжскага раёнаў, i адначасова вучылася на фiлалагiчным факультэце БДУ. У 1994 годзе пераехала ў Ляхавiцкi раён. Працавала на раённым радыё, ў раённай газеце “Ляхавiцкi веснiк”, выкладала родную мову i лiтаратуру. Пасля вяртання на Нясвiжчыну ў 2004 годзе працавала адказным сакратаром газеты “Нясвiжскiя навiны”, а зараз – загадчыца аддзела радыёвяшчання. Друкавалася ў газетах "Ляхавiцкi веснiк”, “Нясвiжскiя навiны“, “Літаратура і мастацтва”. У 2007 годзе на абласным конкурсе аўтарскай песнi i паэзіі “Вiлейская хваля” атрымала другое месца.