|
Палажэнне аб конкурсе творчых работ у рамках ІІ абласнога свята “Траецкія перазвоны”
1. Агульныя палажэнні: Конкурс творчых работ праводзіцца ў рамках II свята “Траецкія перазвоны” сярод удзельнікаў клубаў аўтарскай песні, літаратурных аб’яднанняў, гурткоў, асобных аўтараў і выканаўцаў рознага ўзросту Мінскай вобласці. Сапраўднае палажэнне аб конкурсе вызначае працэдуру правядзення конкурснага адбору і рэгламентуе пытанні, якія ўзнікаюць падчас яго правядзення. Публікуецца на сайце zhyvica.ru і распаўсюджваецца праз іншыя сродкі інфармацыі Арганізатараў. 2. Арганізатары: Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, адзел культуры Барысаўскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (далей – ДУ МАЦНТ), народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ МАЦНТ, Брацства праваслаўных званароў ва імя святога Паўліна Міласцівага, школа званароў Мінскай епархіі і Барысаўская царкоўная акруга. 3. Мэты конкурсу: – прыцягненне ўвагі да розных аспектаў дзейнасці творчай асобы і садзейнічанне яе далейшаму развіццю; – канцэнтрацыя ўвагі грамадскасці да духоўных каштоўнасцей, павышэнне цікавасці да нацыянальных і сямейных традыцый; – папулярызацыя аматарскай творчасці; – прыцягненне ўвагі да сацыяльных праблем грамадства і прапаганда здаровага ладу жыцця; – павышэнне прэстыжу творчай асобы ў грамадстве. 4. Месца і тэрміны правядзення: 9 чэрвеня 2012г. г. Барысаў, Мінская вобласць 5. Парадак і ўмовы правядзення: 1. Удзельнікі конкурсу: У конкурсе прымаюць удзел члены клубаў аматараў аўтарскай песні, літаратурных аб’яднанняў і гурткоў, аўтары-аматары, аўтары-выканаўцы з г.Барысава і Барысаўскага раёна, а таксама ўдзельнікі народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ МАЦНТ. У выпадку прадстаўлення на конкурс літаратурна-музычных і іншых творчых работ трэціх асоб арганізатары не нясуць адказнасці за парушэнне ўдзельнікамі іх аўтарскіх праў. Такія работы не дапускаюцца да далейшага ўдзелу ў конкурсе. Усе работы па намінацыях (акрамя кулінарных) удзельнікаў конкурса г. Барысава і Барысаўскага раёна аценьваюцца ў дзвух турах: I – гарадскі тур (у Палацы культуры імя М.Горкага г.Барысава), да 01.05.2012г. II – абласны тур (у ДУ МАЦНТ), да 15.05.2012г. 2.Узроставыя катэгорыі: малодшая – 6-9 гадоў; сярэдняя – 10-13 гадоў; юнацкая – 14-17 гадоў; маладзёжная – 18-30 гадоў; старэйшая – 31 і больш гадоў. 3. Конкурсныя намінацыі: лепшы званар; вакальна-інструментальны жанр; паэтычны жанр; выяўленчае мастацтва; фотамастацтва; дэкаратыўна-прыкладная творчасць і рамёствы; кулінарыя. 4. Журы ацэньвае творчы ўзровень удзельнікаў па наступных крытэрыях: Лепшы званар – ступень валодання званамі; – творчая індывідуальнасць і майстэрства аўтара; Вакальна-інструментальны жанр – мастацкая трактоўка музычнага твору; – адпаведнасць музычнага вырашэння стылю тэкста; – складанасць твора і яго адпаведнасць тэматыцы конкурсу; – ступень валодання музычным інструментам (у выпадку выкарыстання яго аўтарам); – адпаведнасць рэпертуару выканальніцкім магчымасцям і ўзроставай катэгорыі выканаўцы; – творчая індывідуальнасць і сцэнічная культура; – выканальніцкае майстэрства. Паэзія – метрарытмічная вытрыманасць (у выпадку змены – відавочная абгрунтаванасць выбару); – адпаведнасць тэматыцы і раскрыццё тэмы; – скончанасць і лаканічнасць твора; – выканальніцкае майстэрства (у выпадку перахода ў наступны тур). Выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка, малюнак, плакат і т.п.) – творчая індывідуальнасць і майстэрства аўтара; – кампазіцыйнае рашэнне; – ступень валодання тэхнікай абранага віда выяўленчага мастацтва; – арыгінальнасць раскрыцця тэмы; – мастацкі густ і бачанне перспектывы. Фотамастацтва – адпаведнасць тэматыцы і раскрыццё тэмы; – кампазіцыйнае рашэнне, выразнасць здымкаў і складанасць выканання; – мастацкі густ; – арыгінальнае бачанне тэмы. Дэкаратыўна-прыкладная творчасць і рамёствы (дэкаратыўны роспіс, мастацкая вышыўка, габелены, батык, пляценне з лазы, саломкі, ганчарныя вырабы, разьба і інкрустацыя па дрэве, пацеркавая самаробка, макрамэ, мастацкае афармленне адзення, вязанне спіцамі і кручком, фларыстыка і г.д.) – творчая індывідуальнасць і майстэрства аўтара; – веданне і адлюстраванне нацыянальных асаблівасцей; – валоданне абранай тэхнікай; – фарбавыя суадносіны вырабаў; – правільнае ўжыванне арнаментальных матываў у кампазіцыях; – эстэтычная каштоўнасць вырабаў; – мастацкі густ і арыгінальнасць у выкарыстанні матэрыялу. Кулінарыя – эстэтычны выгляд і афармленне прадстаўленай стравы; – пашпарт стравы: абгрунтаванне выбару (прыналежнасць да нацыянальнай кухні, рэцэптура); – смакавыя якасці, вытанчанасць. 5. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення работ • Вакальна-інструментальны жанр: СD-дыск ці e-mall: irina-zivica@tut.by • Паэтычныя работы У пячатным выглядзе ці e-mall: irina-zivica@tut.by Выяўленчае мастацтва Работы любога памеру, акрамя манументальных, выкананыя ў любой тэхніцы, павінны быць аформлены ў рамку і мець умацаванні для вывешвання на выставе Патрабаванні да файлаў фотаздымкаў: Фармат JPG, дазволам не меней 300 dpi, памер не меней 10х15 см. Усім фотаздымкам павінна быць прысвоена імя па шаблоне: – фотаконкурс 2012; – прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара – назва сюжэта фотаработы не павінна мець якіх-небудзь аўтарскіх плашчакоў, дададзеных рамак і г.д. Патрабаванні да фатаграфій на папяровым носьбіце: Кожны фотаздымак адпавядае фармату А4, у рамцы, мець этыкетку з прозвішчам аўтара, назвай, датай стварэння на звароце работы. Патрабаванні да работ дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва Папярэдні адбор работ праводзіцца аргкамітэтам завочна па фаотаздымках памерам 10х15см, на якіх прадстаўлена работа цалкам. Са зваротнага боку указаць прозвішча і імя аўтара, назву твора, памер па вертыкалі і гарызанталі, год стварэння, з якога матэрыялу выканана, пазначыць верх працы). Работа, якая прайшла завочны конкурс, павінна мець этыкетку са зваротнага боку ці бэйдж з інфармацыяй пра аўтара: 1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара цалкам, год нараджэння аўтара 2. Назва твора. Год яго стварэння. 3. Тэхніка, матэрыялы. 4. Памеры (вертыкальны, гарызантальны) 5. Адрас (горад, вёска, ці інш). У выпадку насценных кампазіцый – “куліску” шырынёй 10см. для рэйкі і рэйку з капронавай ніткай. Усе работы дастаўляюцца аўтарамі да 1 мая 2012г. па адрасе: 220005, г.Мінск, вул.Гікалы, 4, ДУ МАЦНТ, народны клуб “Жывіца”, з паметкай “На конкурс”. Пасля правядзення конкурсу і свята работы вяртаюцца аўтарам. 6. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне: Пераможцы конкурсу у рамках свята “Траецкія перазвоны”, якіх журы вызначае да 15.05.12, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі на заключным мерапрыемстве 10.06.12. Вынікі кулінарнага конкурсу і конкурса званароў журы падводзіць у дзень правядзення мерапрыемства. Аргкамітэт бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і харчаванні ўдзельнікаў і гасцей свята.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|