Зварот да ўдзельнікаў народнага клуба “Жывіца”.
Як вядома, у “Жывіцы” ёсць паўнавартасны інтэрнэт-сайт, які дазваляе творцам выступаць, дзяліцца творчымі набыткамі, размаўляць і сустракацца адно з адным не толькі адзін раз на месяц.
Частка творцаў клуба актыўна ўдзельнічае у рабоце сайта. Аднак на сёння большасць “жывічан” у асноўным з нагоды ўласнай кансерватыўнасці пра сайт толькі чула. І гэта пры тым, што цяпер камп’ютар ёсць амаль у кожнай кватэры.
Разумею, што зазвычай творца – чалавек унутрана самадастатковы, можна сказаць, у нечым і занураны. Аднак трэба не забываць, што і паэты, і кампазітары – людзі публічныя па азначэнні. Гэта значыць – адкрытыя адзін аднаму і свету. Да таго ж пэўныя кулуары і літаратурныя тусоўкі – частка творчага жыцця, бо чалавек павінен увесь час звяраць уласны ўзровень з тым, што адбываецца навокал. Гэта тычыцца і шматмерных паседжанняў “Жывіцы”, і майстар-класаў, і асобных выступленняў, і прэзентацый, і канцэртаў, і калектыўных зборнікаў. Гэтак жа, як і знаёмства з літаратурнымі навінкамі і навінамі, са здабыткамі іншых творцаў – калегаў па кармічнай задачы.
Вяртаючыся да сайта, хацелася б паведаміць, што на днях па дамоўленасці з кіраўніцтвам клуба на сайце ўведзена рубрыка “Рэцэнзіі”, дзе я выставіў некалькі рэцэнзій на кнігі, якія былі прэзентаваны мне аўтарамі. Іх вы цяпер пры жаданні можаце праглядзець, каб пераканацца, што напісаць водгук на кнігу – задача выканальная.
Хацелася б закцэнтаваць яшчэ раз увагу на тым, што паэт не можа быць самадастатковым без асяроддзя (рэальнага або віртуальнага). А калі на нейкім этапе гэта і атрымліваецца, то пасля можа выявіцца, што ўзровень твораў, негледзячы на высокую ўласную ацэнку, ніжэй плінтуса, або наадварот – задраны настолькі, што творца робіцца непаразумелым не толькі для чытачоў, а і для калег па творчым цэху.
Разумею, што не ўсе на “ты” з камп’ютарам. Сённяшнія пакаленні не ўмеюць запрагаць каня або касіць, затое лёгка ўпраўляюцца з наварочанымі мабільнікамі і чацяцца ў Сетцы. А паколькі запрагаць каня і касіць і нам асабліва часта не патрэбна, то трэба нечаму вучыцца і ў сучаснасці. Тым больш, гатовыя матэрыялы дастаткова толькі падрыхтаваць (пажадана ў электронным выглядзе – на дыску або флэшцы), з чым спраўляцца навучыліся, падаецца, усе. А калі за перашкоду лічыце ўзрост, то заходзіць на сайт на першых часах можна і з дапамогай дзяцей або ўнукаў – за нешта ж іх песцім?
Цяпер акцэнтую ўвагу на асноўных момантах, дзеля якіх і раблю зварот:
1. Наведвайце сайт, удзельнічайце ў яго рабоце, уносьце кіраўніцтву прапановы. Публічная актыўнасць – абавязак творцы, як перад сабой, так і перад людзьмі. А піяр (як пашырэнне вядомасці) клуба, да якога вы належыце, – адзін са складнікаў вашага ўдзелу ў ім.
2. Знаёмцеся з творчым крэатывам адзін аднаго (асабліва з кнігамі!) і не саромейцеся выказвацца ў рубрыцы “Рэцэнзіі”. Пісьменнае слова, сказанае пра кнігу, не толькі ўсцешвае, накіроўвае натхняе творцу, а і падвышае статус і кнігі, і аўтара.
3. Здольнасць ацаніць і выказацца пра творчасць калегаў, падзяліцца асацыяцыямі, які ўзніклі пры прачытанні, дае магчымасць больш уважліва паглядзець на тое, што і як робіце вы самі. Да таго ж пераводзіць вузкаспецыялізаванага пісьменніка (паэта, празаіка) у ранг літаратара – чалавека, які валодае не толькі пэўнай тэхнікай рэалізацыі душэўных імпульсаў, а і адсочвае рух і тэндэнцыі сучаснага літаратурнага працэсу.

Юрась Нераток, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики