“І льецца музыка душы”.
“І льецца музыка душы”.


У кожнага чалавека наступае час, калі ён падыходзіць да нейкага рубежа і, вядома, падводзіць вызначаны вынік мінулых гадоў. Вось так і Тамара Іванаўна Кашчева з г. Фаніпаль вырашыла азначыць чарговы юбілей. Актыўная жыццёвая пазіцыя, талент ад Бога, шчырасць і дабрыня – усім гэтым шчодра надзелена юбілярша. А ўсе песні, якія яна спявала шмат і цудоўна, чароўнымі мелодыямі пранікалі ў сэрцы слухачоў, што прыйшлі на прэзентацыю яе новага кампакт-дыска “І льецца музыка душы”.
У дыск увайшло 19 песень на словы беларускіх паэтаў. Прэзентацыя адбывалася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна на чарговым паседжанні народнага клуба “Жывіца”. Парадавацца разам з Тамарай Іванаўнай прыехалі яе родныя і блізкія, сабраліся яе землякі, і, канечне, паэты, на чые вершы былі напісаны цудоўныя песні: з г.Валожына – Зінаіда Гасціловіч, з Мар’іная Горкі – Сафія Меляшкевіч, з п. Дружны – Мікалай Марын, з г. Мінска – Вольга Сакалова і Вольга Буланда. Тамара Іванаўна пачула шмат цёплых слоў у свой адрас ад сваіх сяброў і калег. Яе ўменне сэрцам адчуць настрой верша, які яна бярэ для песні, высокая патрабавальнасць яе, як музыканта, як спявачкі, робіць кожную песню непаўторнай, адметнай, пранікнёнай, светлай і вельмі шчырай, а таксама – запамінальнай. А гэта – ужо майстэрства! А гэта – ужо прызнанне! А гэта – павага! Многія з песень ужо заваявалі сэрцы слухачоў і азначаны добрым словам і ў прэсе, і на радыё.
А гэтая цёплая сустрэча і стала доказам таго, што Тамара Кашчэва займаецца сваёй любімай справай, што гэта – яе жыццё, яе лёс, яе прызванне. Давайце пажадаем Тамары Іванаўне поспехаў і новых песень!
Сустрэча скончылася, а радасць ад сустрэчы засталася ў сэрцах кожнага, хто слухаў песні Тамары Кашчэва.


Вольга Сакалова – Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики