“Жывіца” адсвяткавала 130-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы на радзіме паэта
“Жывіца” адсвяткавала 130-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы на радзіме паэта


7 ліпеня ў Маладзечанскім раёне на базе музейнага комплекса “Вязынка” прашлі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 130-годдзя з Дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы. У Рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…” на радзіме паэта прынялі ўдзел прадстаўнікі народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.
У рамках праграмы “Роднае слова, родная песня” цэлую музычную гронку падарыў слухачам народны калектыў аўтарскай песні з горада Вілейкі “Элегія” (кіраўнік Таццяна Захарыч). Упрыгожыла свята сваім вакалам таксама кампазітар- выканаўца Тамара Кашчэва з горада Фаніпаль Дзяржынскага района. Подыхамі свайго сэрца падзяліўся кампазітар і выканаўца Мікалай Міхайлоўскі з горада Беразіно. Непаўторнай энергэтыкай сваіх песень паланіў сэрцы прысутных вілейскі бард Уладзімір Цанунін. Не пакінуў аўдыторыю абыякавай і ўдзельнік маладзечанскага літаратурнага аб’яднання “Агмень”, аўтар-выканаўца Сягрей Тамковіч.
Майстэрства паэтычнага слова прадэманстравалі Віктар Кажура (які адначасова спраўляўся з роллю вядучага) і кіраўнік літаратурна-паэтычнага аб’яднання Клёцкага района “Голас” Лілія Мялешка з россыпам вершаў пра песняра. Са сваімі смелымі творамі і пажаданнямі ведаць Купалу не толькі “замураваным у мармур”, аднак і поўным сілаў юнаком, звянуўся да публікі малады таленавіты паэт з Нясвіжа Віталь Быль. Жодзінскі рыфмар Алег Нагорны прадставіў асэнсаванне пэзіі як свяшчэннай місіі ў нізцы “Задача”, адно з рыфмарстваў якой прысвечана Янке Купале (“Беларускі прадцеча”).
Аздначым, што сябры “Жывіцы” наведалі таксама выставу-ярмарку народных рамёстваў, кніжны кірмаш, выстаўку дзіцячага малюнка “Дзеці Дона малююць Беларусь” і іншыя святочныя мерапрыемствы.

Алег Нагорны, паэт (г. Жодзіна)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики