|
ДЗЕНЬ ПІСЬМЕННАСЦІ У ГЛЫБОКІМ
У верасні б. г. г. Глыбокае Віцебскай вобласці прымаў гасцей на Рэспубліканскім свяце пісьменнасці і друку. Не хапае слоў, каб пераказаць усю веліч гэтага мерапрыемства і пералічыць колькасць працоўных калектываў, артыстаў, гасцей, якія прынялі ўдзел у свяце. Горад напамінаў дзіўную, чароўную казку, у якой былі задзейнічаны літаральна ўсе вуліцы горада. Творчыя пляцоўкі ўражвалі незвычайным афармленнем, багатым зместам, разнастайнасцю вырабаў айчыннай і замежнай прамысловасці. Але галоўнае было ў тым, штоможна было бліжэй пазнаёміца з многімі вядомымі паэтамі, мастакамі, публіцыстамі з Беларусі і суседніх краін, якія прынялі ўдзел у некаторых мерапрыемствах. Нават, як кажуць, нябесная канцэлярыя зжалілася і адмяніла ўсе прадказанні сіноптыкаў наконт дажджу. Сонечнае цёплае надвор’е і шчырыя ўсмешкі ўдзельнікаў і гасцей свята прыемна ўплывалі на настрой і жаданне, як мага больш убачыць прадстаўленне мастацкіх калектываў і зазірнуць у кожны адноўлены куточак горада. Многіх перапаўняў гонар за жыхороў г. Глыбокае, якія настолькі прафесійна змаглі арганізаваць такое незабыўнае, велічнае мерапрыемства, дзе і ўдзельнікі, і госці маглі цікава адпачыць і ў поўнай меры дакрануцца да гістарычнай і культурнай спадчыны не толькі свайго цудоўнага, азёрнага краю, але і ўвогуле нашай краіны. Мне давялося прысутнічаць і выступаць на дадзенным мерапрыемстве, і убачанае ў Глыбокім асабліва ўразіла дасканалай падрыхтоўкай і найцікаўнейшым сцэнарыем. Каб душою адчуць відавочнае, Пакідала жыццё нездарма. Даражэйшых мясцін, чым Глыбоччына, Зразумела, у свеце няма. Мне прыемна, што гэта Радзіма, Хоць маленькая, але свая, Дзе матуля мяне нарадзіла, Смачным хлебам карміла зямля. Частавала мядком і суніцамі, Улетку песціла ценню бяроз І змывала крынічнай вадзіцаю След глыбокі ад горычных слёз. Мне заўсёды яе не хапала У няблізкай тае старане, З асалодай спаткання чакала На хвіліначку, нават у сне. Бо, пры кожнай нашай сустрэчы, Яна дорыць любоў да жыцця І ўзлятаю, як птушка, дарэчы, Пад уплывам таго пачуцця. Пад час свята, мы яшчэ раз упэўніліся, што наша маленькая Радзіма – адзін з самых прыгожых куточкаў Беларусі, здольны аб’яднаць ўсіх, хто любіць жыццё, умее аддана працаваць на карысць нашай Радзіме, цэніць духоўныя здабыткі, садзейнічае ўмацаванню сяброўства з дружаснымі краінамі і ўпэўнена крочыць наперад у сферы культуры і мастацтва. Галіна Мароз (г. Лагойск)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|