"Жывіца" і “Непадкупны подых натхнення”
"Жывіца" і “Непадкупны подых натхнення”


У гэтую восень у Мінскім абласным народным клубе кампазітараў і паэтаў “Жывіца” адбылася знамянальная падзея: выйшлі ў свет адразу два паэтычныя зборнікі і двайны (ужо трэці па ліку) музычны CD-дыск. Іх прэзентацыя адбылася 21 кастрычніка ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

Першы зборнік — “Непадкупны подых натхнення”, прысвечаны Году кнігі, — выйшаў у мінскім выдавецтве “Галіяфы” (яго рэдактар — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрась Нераток). Удзел у ім узялі 44 аўтары, сярод якіх і пухаўчане Аліна Агрэніч, Дзмітрый Булычоў, Мікалай Марын, Ангеліна Дабравольская, Уладзімір Рунцэвіч, Яўген Фіцнер, Аляксандр Чарвінскі. Аўтары паспрабавалі адказаць на вечныя пытанні аб прызначэнні паэта і паэзіі. Гэтая, здавалася б, простая тэма аказалася практычна невычарпальнай: вершы, разнастайныя як паводле формы (класічныя строфы, акравершы, “трохвершшы”, трохрадкоўі), так і паводле адлюстравання мастацкіх, гістарычных, міфалагічных і псіхалагічных аспектаў творчасці. Вершы-прысвячэнні (М. Багдановічу, Я. Купалу, Б. Акуджаве, І. Бродскаму, Паэту і Музе, сябрам па клубе “Жывіца”), вершы-разважанні, лірычныя замалёўкі, роздумы… Па-рознаму бачаць сваё прызначэнне паэты, але ўсіх іх аб’ядноўвае нераўнадушная асабістая пазіцыя. На іх думку, паэзія — “душэўная хвароба” (Д. Булычоў), “эмоцыі душы”, “не слодыч перамог, а сінтэз Рая і Галгофы”, “глыток шчасця” (М. Марын), дар Божы, яна дапамагае жыць, “усім справам надае асэнсаванне” (А. Чарвінскі), вершы “агнямі рыфмаў грэюць сэрца ў сцюжу” (М. Марын).

Але не толькі сур’ёзныя тэмы хвалююць нашых паэтаў. Многія з іх маюць адкрыты, дзіцячы погляд на свет, помняць сваё, такое роднае і непаўторнае, дзяцінства. Іх творы склалі другі прэзентаваны зборнік “Жывіцы” — «Сонечны ліхтарык» (ужо чацвёрты клубны зборнік вершаў для дзяцей і пра дзяцей), які выйшаў у мінскім выдавецтве Анастасіі Печанко. У свет дзяцінства “акунуліся” 36 аўтараў, сярод іх восем пухаўчан: Таццяна Алексіна, Дзмітрый Булычоў, Мікалай Марын, Сафія Меляшкевіч, Уладзімір Рунцэвіч, Зінаіда Сысоева, Яўген Фіцнер, Аляксандр Чарвінскі. Вершы, напоўненыя дабрынёй, любоўю і мяккім гумарам, упрыгожаны малюнкамі паэткі і мастачкі Ганны Сітнікавай, а таксама яе дачкі. Рэдактар кнігі — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Легастаева.

"Кропля жывіцы" — чарговы, трэці па ліку, двайны музычны дыск народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца". Ен прысвечаны юбілею клуба, а таму мае назву яго песні-гімна (песня "Кропля жывіцы" на словы Ліліі Мялешка, музыка Алега Петкуна, таксама ўваходзіць у дыск). Усяго прадстаўлена 32 творы, з якіх два належаць пухаўчанам: песні “Питерская” (словы, музыка і выкананне Святланы Андрэевай) і “Снег” (словы Мікалая Марына, музыка і выкананне Тамары Кашчэва з Дзяржынскага раёна).

Як заўважыў літаратурны крытык і рэдактар Юрась Нераток, многія з аўтараў “Жывіцы”, чые творы змешчаны ў згаданых вышэй зборніках і на дыску, маглі бы стаць членамі прафесійнага Саюза пісьменнікаў. Будзем на гэта спадзявацца.

Ангеліна МІРОНЫЧАВА (Пухавіцкі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики