2012 – Год кнігі
2012 – Год кнігі


"Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам..."
Пад такой назвай у старажытным Нясвіжы прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, у якіх прынялі ўдзел паэтыі кампазітары народнага клуба "Жывіца".

У лістападзе 2012 года ўдзельнікі народнага клуба "Жывіца" ДУ МАЦНТ былі запрошаны на свята паэзіі “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, якое адбылося ў Нясвіжскай раённай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскіх акцый: “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года” і Года кнігі. У канцэрте са сваімі творамі выступілі 21 удзельнік клуба.
Акрамя свята паэзіі, у комплексе культурна-асветных мерапрыемстваў былі літаратурныя чытанні "Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам...", навукова-практычная канферэнцыя “Песняры зямлі беларускай”, выстава літаратуры “Волаты беларускага слова”, падвядзенне вынікаў раённага паэтычнага конкурсу “Тэрыторыя творчасці”. Для ўдзельнікаў мерапрыемстваў была арганізавана экскурсія па горадзе і ў Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Ангеліна МІРОНЫЧАВА (Пухавіцкі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики