ЧЭРВЕНЬ ГРАЎ НА СТРУНАХ ЛЕТА…
ЧЭРВЕНЬ ГРАЎ НА СТРУНАХ ЛЕТА…
ЧЭРВЕНЬ ГРАЎ НА СТРУНАХ ЛЕТА…
ЧЭРВЕНЬ ГРАЎ НА СТРУНАХ ЛЕТА…
ЧЭРВЕНЬ ГРАЎ НА СТРУНАХ ЛЕТА…


Для ўдзельнікаў абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якім кіруе кампазітар і паэтка Ірына Карнаухава, стала добрай традыцыяй у чэрвені праводзіць выяздное паседжанне ў адным з гарадоў Мінскай вобласці. У гэтым годзе нас сустракаў Мядзель.

Настрой жывiчан, якія размясціліся ва ўтульным аўтобусе, яркае летняе сонейка, у меру гарачае надвор’е – усё прадказвала ўдалы дзень і выдатны настрой. Трэба сказаць, так і атрымалася!
Першы прыпынак на Мядзельшчыне адбыўся прыкладна за 15 км ад горада. Мы пакланіліся магіле народнага паэта Беларусі Максіма Танка, уражэнца в. Пількаўшчына. Дзень памяці Максіма Танка як рэспубліканскае свята праходзіць тут штогод 7 жніўня. Там жа нас сустрэла начальнік аддзела культуры Мядзельскага райвыканкама Падгол Анна Мікалаеўна. Яна і расказала пра яркага паэта Беларусі савецкага перыяду.
У горадзе ўдзельнікі “Жывiцы” наведалі Мядзельскі краязнаўчы музей. Апроч асноўных афіцыйных залаў, прысвечаных вехам гісторыі Мядзельшчыны, уразілі сюжэтныя экспазіцыі, якія распавядалі пра рыбацкі дом і царкоўныя канцэсіі. Трэба адзначыць, што куратарам мерапрыемства “Жывіцы” ад Мядзельскага краю была цудоўная жанчына загадчык бібліятэчнай сістэмы Мядзельскага раёна Нырцова Таццяна Ананьеўна.
Само сабой у рамках экскурсіі была магчымасць пагуляць па горадзе, паглядзець мясцовыя славутасці і нават акунуцца ў Нарачы. Між іншым, “жывічанам” спадабаўся летні амфітэатр. Ён размясціўся ў маляўнічым месцы – на набярэжнай возера Мястра – у самім Мядзелі. Як нам расказалі, аб’ект быў узведзены ў 2006г. у рамках падрыхтоўкі горада да 4-га Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Амфітэатр здольны змясціць 2000 гледачоў. На летнім амфітэатры прайшлі цырымоніі адкрыцця і закрыцця форуму, а таксама ён з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай горада як падчас правядзення мерапрыемства, так і ў далейшым. Напрыклад, выступленні зорак беларускай эстрады праходзяць на пляцоўцы дадзенага амфітэатра.
Затым адбыўся супольны канцэрт. На сцэне Мядзельскага Дома культуры выступалі як таленавітыя землякі мядзельчан, так і госці – паэты і кампазітары «Жывiцы» з праграмай “Чэрвень граў на струнах лета…” Апладысментамі (а то і выклікамі “Брава!”) суправаджалі гледачы кожнага выступоўцу: Тамару Кашчэву і Алу Дзікую, Валянціну Акулёнак, Таццяну Захарыч і Уладзіміра Цануніна, Валерыя Хіхіча, Сяргея Пракоф’ева, Лілію Мялешку… Прачытаў некалькі вершаў з эксперыментальнага паэтычнага праекта “Нік Аблом” наш добры сябра, рэдактар калектыўных зборнікаў клуба Юрась Нераток. Прафесійна вяла праграму аўтарка з Пухаўшчыны – Алена Радкевіч, якая ўпрыгожвала нумары вершамі Галіны Нупрэйчык, Уладзіміра Рунцэвіча і Святланы Рыжковай, Галіны Мароз, Ірыны Карнаухавай.
Пасля канцэрту ўдзельнікі клуба, паэты і выканаўцы з Мядзеля сабраліся каля Дома Культуры для гістарычнага фатаграфавання.
Далейшы шлях ляжаў у месца прыгожае і квітнеючае – дэндралагічны сад імя С. А. Гомзы Нарачанскага нацыянальнага парку. Гэты навукова-экскурсійны аб’ект, вядомы ў Беларусі ў за яе межамі, створаны ў 2002г. для захоўвання прыродных багаццяў, збораў калекцыйнага фонду раслін, што не растуць у натуральных умовах Беларусі. Шмат чаго мы пачулі ад нашага выдатнага экскурсавода – паэта «Жывiцы» Вячаслава Броскі. На тэрыторыі дэндрасаду знаходзіцца Музей лесу. А з назіральнай пляцоўкі адкрываецца цудоўная панарама не толькі на дэндрасад, а і на бліжэйшыя азёры.
Несумненна, што “творчая вылазка” народнага клуба “Жывіца” пакінула пэўны след у душах тых, хто да яе дакрануўся.

Алена Брыцкая (г. Барысаў)

http://narachanka.by/?p=18726
http://kraj.by/belarus/news/kultura/-tvorcheskaya-vstrecha-poetov-i-kompozitorov-proshla-v-myadele-23-iyunya-foto-2013-06-27
http://www.oo-spb.by/ru/news/stati/383.html?id=383
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики