|
МАЙСТАР-КЛАС У “ЖЫВІЦЫ”
Ніколі, ні ў якім узросце не позна чаму-небудзь вучыцца: ці рабіць цікавае фота, ці добра валодаць кулінарыяй, ці паспрабаваць устаць на ролікі і г. д. Чым больш ты працуешь над гэтым, тым больш удасканальваецца майстэрства і тым больш атрымліваеш задавальнення. Вось і школа паэтычнага майстэрства – гэта і сустрэча з майстрамі, і добры вопыт, і новы погляд на свае вершы. Шостага красавіка бягучага года ў выставачнай зале ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (г. Мінск, вул. Гікалы, 4) прайшоў майстар-класс для паэтаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, на які была запрошана Іна Фралова – паэтка, член Саюза пісменнікаў Беларусі. Да гэтага “жывічане” былі знаёмы з ёй у большай ступені завочна: Анатоль Мяккі, кампазітар з Мінскага раёна, напісаў музыку да яе верша “Каханне”. Сваю любоў да паэзіі гэтая прыгожая і энергічная жанчына нясе праз усё жыццё. Якое разнабаковае ўспрыняцце паэзіі! А якая ў яе чыстая і шчырая лірыка! Іна гадуе трох дзетак. Таму ўсе яе творы чулыя, прасякнутыя любоўю і пяшчотай да сучаснага свету і да дзіцяці. Так можа кахаць толькі матуля! Іна Фралова не толькі пазнаёміла слухачоў з уласнай творчасцю і адказала на пытанні, але сваім выступленнем паказала паэтам Міншчыны, як праводзяцца падобныя сустрэчы. Напрыканцы майстар-класа цікавай паэтцы і галоўнай спецыялістцы Мінскага гарадскога аддзялення СПБ былі падораны некалькі клубных паэтычных зборнікаў. Ірына Карнаухава кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|