“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.
“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.


Рознакаляровай палітрай сустракаў старадаўні г. Заслаўе гасцей Рэспубліканскага свята пісьменства (6-7.09.14) Нават прырода пастаралася у гэтыя дні і парадавала яркімі промнямі сонца і блакітам неба. Некалькі канцэртных пляцовак размяшчаліся на галоўнай вуліцы горада сярод майстроў. На адной з іх – “Літаратурнае кафэ” – два дні працавалі ўдзельнікі народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ МАЦНТ.
Праграма мерапрыемства была разнапланавая, з удзелам прафесіяналаў – сябрамі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў РБ. Гучалі вершы, песні, праходзілі прэзентацыі зборнікаў і выданняў па краязнаўстве, віктарыны, гульнявыя моманты з дзецьмі і г.д. Каля 70 удзельнікаў прадставілі сваю творцасць на пляцоўцы. Канешне, вельмі аздоблялі праграму музычныя нумары, якія выконваліся народнымі калектывамі “Элегія” (г. Вілейка), “Імпэт” (в. Ілля, Вілейскага р-на), “Берагіня” (г. Стоўбцы), а таксама аўтарамі выканаўцамі – Тамара Кашчэва (г. Фаніпаль, Дзяржынскі р-н), Уладзімір і Тамара Прыгун (г. Нясвіж), Анатоль Мяккі (п. Калодзішчы, Мінскі р-н), Дзмітрый Краскоўскі (г.п. Івянец, Валожынскі р-н), Людміла Журава (г. Старыя дарогі) і інш. На адным узроўні з прафесійнымі пісменнікамі – Пятровічам Дзмітрыем, Атрошанка Таццянай, Быкавай Святланай, Аўласенка Анатолем і г.д. – свае вершы чыталі паэты-жывічане з Клецку, Вілейкі, Узды, Барысава, Пухаўшчыны, Заслаўя. Толькі словы ўдзячнасці можна сказаць вядучым “Літаратурнага кафэ” – Алене Радкевіч з Мар’інай Горкі і Віктару Кажура з Вілейкі, якія добра адпрацавалі на рэспубліканскім мерапрыемстве.

Ірына Карнаухава, кіраўнік клуба “Жывіца”

“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.
“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.
“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.
“Жывіца” на свяце пісьменства ў Заслаўе.

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики