Маладыя жывічане - сябры курсаў "Мова нанова"
Маладыя жывічане - сябры курсаў "Мова нанова"


Кожны панядзелк а 19:00 у Галерэі "Ў" па адрасе: праспект Незалежнасці, 37а (ст. метро "Плошча Перамогі") праходзяць заняткі беларускай мовы. І гэта не проста заняткі кшталту ўрокаў: арганізатары запрашаюць самых розных людзе - пачынаючы бізнесменамі і сканчаючы пісьменнікамі, праводзяць разнастайныя мерапрыемствы, знаёмяць з цікавымі гістарычнымі фактамі, дапамагаюць не забыць правіл беларускай мовы. Курсы "Мова нанова", між іншым, не абмяжоўваюцца толькі заняткамі па панядзелках, але, набываючы ўсё большы і большы размах, прапануюць выкладанне беларускай мовы дзецям, праводзяць аналагічныя заняткі ў іншых гарадах.
6 кастрычніка б.г. адбылося першае ўручэнне "студэнцкіх білетаў" - пасведчанняў сябраў курсаў "Мова нанова" (Падрабязней пра дзейнасць курсаў можна даведацца, увёўшы ў пашуковай сістэме "нова нанова" і перайшоўшы паводле спасылкі на іх сайт). І ў гэты ж панядзелак малады сябар нашага клуба, Крыцук Мікіта, пазнаёміў наведвальнікаў курсаў з тым, што ў Мінску актыўна працуе "Народны клуб кампазітараў і паэтаў 'Жывіца' ", які спрыяе творчаму самаразвіццю і самаўдасканальванню паэтаў і кампазітараў. Мікіта не абмінуў бокам і таго факту, што наш клуб дапамагае паэтам друкавацца і папулярызаваць сваю творчасць у калектыўных зборніках, у тым ліку дзіцячых і нотных, а таксама ў песенных дысках; згадаў пра 17 сябраў "Саюза пісьменнікаў Беларусі" і 8 сябраў "Беларускага саюза музычных дзеячаў" у скадзе нашага клуба. Нажаль, у Мікіты не было магчымасці прэзентаваць беларускамоўныя вершы са зборніка "Праз восеньскі ажур", выдадзенага зусім нядаўна. Тым не менш, Мікіта паказаў гэты зборнік і пакінуў карткі з кантактнымі звесткамі нашага клуба ў арганізатараў, каб пасля заняткаў кожны пры жаданні атрымаў бы магчымасць выйсці з намі на сувязь.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 1
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

У breyvera уже есть 6 комментариев и 954 новостей. Сам он из группы Журналисты.
Молодец Никита!
  

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики