ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ВЫНІКІ ГОДА
ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ВЫНІКІ ГОДА
ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ВЫНІКІ ГОДА
ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ВЫНІКІ ГОДА


Для тых, хто ўпершыню чуе пра наш клуб "Жывіца", інфармую: гэта грамадскае аб’яднанне ўключае ў сябе творчых людзей – кампазітараў і паэтаў сталічнай вобласці. Клуб заснаваны ў 2002 годзе пры ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, у 2006 атрымаў найменне “народны”. За гады яго работы 17 членаў клуба сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, 8 – сябрамі Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Нязменна кіруе клубам яго заснавальніца – Ірына Карнаухава, якая з 01.12.14 займае пасаду намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення АА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Кожную трэццю нядзелю адбываюцца самы розныя паседжанні. Пра два апошніх на прыканцы 2014 года хочацца расказаць.
Стала добрай традыцыяй падводзіць вынікі года і, зазіраючы ў будучыню, думаць пра што-то больш цікавае, пра тое, што яшчэ нерэалізавана. Вось і апошнія два месяцы ў народным клубе "Жывіца" паказалі, што толькі ад нас саміх залежыць, як мы будзем разумець і прымаць свет, навакольную рэчаіснасць, як будзем жыць далей, сябраваць і, вядома, тварыць, рэалізоўваючы свае здольнасці. Лістападаўская творчая лабараторыя, у рабоце якой прынялі ўдзел запрошаныя госці – Наталля Краснадубская і Міхась Пазнякоў, – дапамаглі адчуць свае сілы і магчымасці не толькі ў творчасці, ва ўменні выступаць перад аўдыторыяй, але і ў паўсядзённым жыцці, каб быць адкрытым чалавекам.
Наталля Ігнацьеўна – актрыса па адукацыі і таленавіты педагог, дацэнт кафедры сцэнічнай мовы УА "Дзяржаўны універстэт культуры". Яна правяла тэатральны і практычны майстар-класс па сцэнічным слове і тэхніцы маўлення. Ёй – чалавеку надзвычайна жывому і зацікаўленнаму – лёгка дўдалося “падняць” залу на інтэрактыў. Словам, гэта была не лекцыя, а сапраўдны семінар, на якім усе працавалі, так бы мовіць, да сёмага поту, успомніўшы свае студэнцкія аўдыторыі – старанна, напружана, весела, радасна.
Міхась Паўлавіч – паэт, празаік, публіцыст, навуковец, перакладчык, аўтар 56 кніг (сярод якіх 2-х томны “Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы” –першы ў гісторыі нашага мовазнаўства, і праект працягваецца!), 20 кніжачак для дзяцей, што сталі сваеасаблівым дадаткам да беларускага буквара. З 2005 года М. Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення АА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Гэта была ў поўнай меры творчая літаратурная сустрэча: урыўкі з біяграфіі, думкі аб творчасці і жыцці, жывая гутарка аб літаратурным працэсе, перакладчыская дзейнасць. Міхась Паўлавіч – вялікі эрудыт, чалавек адкрыты, дасціпны, часам непрадсказальны, духоўна багаты – ахвотна чытаў свае вершы і пародыі, адказваў на пісьмовыі і высныя пытанні, прэзентаваў свае кнігі.
Кампазітарская секцыя клуба ў гэты дзень атрымала сюрпрыз з Клецка. Сваю творчасць прэзентавала мужчынскае трыо “Рэтра” – аматарскі калектыў са стажам 6 гадоў. Музычныя прыхільнасці ансамбля вынікаюць з самой назвы: кампазіцыі 60-х – 80-х гадоў ХХ-га стагоддзя. Слухачы былі ў захапленні ад лёгкасці выканання, дакладнасці гарманічнага малюнка і музычнага строю, а яшчэ ад падбору рэпертуарнага матэрыялу (ад сярэднявечных духоўных твораў на лацінскай мове (a capella), арыгінальнага выканання “Besame” па-іспанску да аўтарскіх песень).
У завяршэнні 2014 года снежанькая сустрэча была сапраўды навагодняй: шмат гумару, пажаданняў, песень, арыгінальнага новага матэрыялу і цікавай падачы, знаёмства з новымі асобамі ў клубе. Удзельнікі клуба, як і заўжды, мелі магчымасць для творчых і чалавечык стасункаў.
З Новым Годам цябе, “Жывіца”! Новых поспехаў і здзяйсненняў! Новых цікавых і плённых сустрэч на новых жыццёвых пуцявінах!

Лілія Мялешка,
член савета клуба, сябра АА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики