|
“ЖЫВІЦА” ПРАЗ ВОСЕНЬСКІ АЖУР
Двухтомны паэтычны праект “Праз восеньскі ажур” Народнага клуба “Жывіца” ажыццявіўся ў верасні праз выдавецтва Анастасіі Печанко. Зразумела, што запланаваць аб’ём калектыўнага зборніка шматлікай літаратурнай суполкі немагчыма: напачатку адсейваецца істотная частка вершаў, пасля ідзе дасылка правераных і таленавітых аўтараў, якія па розных прычынах не падалі творы ў адведзены час. Гэта сведчанне жывога літаратурнага працэсу ў “Жывіцы”, які характарызуецца не толькі ростам асабістых творчых здзяйсненняў кожнага з аўтараў, а і з’яўленнем новых аб’ектыўна выбітных твораў і творцаў. Выдатная падзвіжніцкая арганізацыя ва ўстанове ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, атмасфера шчырага служэння творчасці і шырокае разуменне сутнасці паэзіі ў “Жывіцы” дазваляе актыўна развівацца новым членам клуба, нарошчваць і ўтрымліваць важкі паэтычны патэнцыял яго даўнішніх сяброў і дае магчымасць творчай рэалізацыі ўсім. Імпульсам паэтычнага праекта “Жывіцы” з’явіўся конкурс на зададзеную тэму, які і даў назву калектыўнаму зборніку: “Праз восеньскі ажур”. Зразумела, вершы розныя і па тэматыцы, і па ўзроўні: у кожнага паэта – уласная Муза і асабісты паэтычны досвед. Аднак кожнаму творцу народнага клуба ўласцівыя паэтычнае бачанне рэчаіснасці, імкненне да самаўдасканалення, уменне працаваць над сумеснымі праектамі – бачыць сваю ролю ў іх. Радуе наяўнасць і з’яўленне новых талентаў, аб’ектыўны творчы і статусны рост удзельнікаў клуба, пашырэнне іх актыўнасці не толькі ў межах “Жывіцы”, а і ў родных мясцінах, у інтэрнет-рэсурсах і афіцыйным друку. Хацелася б дадаць, што ў сувязі з істотным змяненнем адносін саюза пісьменнікаў Беларусі да народнага клуба “Жывіца”, перад членамі клуба, у першую чаргу – членамі і кандыдатамі ў члены СПБ, а таксама членамі іншых творчых саюзаў і кіраўнікамі раённых і мясцовых суполак паўстае задача пашырэння дзейнасці і павелічэнне актыўнасці Мінскага абласнога аддзялення саюза. Дапамагайце Ірыне Аляксандраўне і праяўляйце асабістую ініцыятыву. Можна сказаць, што на сённяшні момант ідэя “Жывіцы” як “рэзервовага батальёна” абласнога аддзялення рэалізавалася і магчымасці клуба і кожнага з яго ўдзельнікаў пашырыліся: любы актыў цяпер праецыруецца не толькі на дзейнасць Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, а і на саюз пісьменнікаў. Разумна выкарыстоўваць гэта – не толькі магчымасць і права, а і абавязак перад творчасцю – асабістай і калектыўнай. Юрась Нераток, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|