Лiтаратурныя сустрэчы на Мiншчыне
Мінская раённая цэнтральная бібліятэка разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў пачатку лютага арганізавала літаратурную сустрэчу "Пачынаецца ў паэзію дарога..." На імпрэзу сабраліся супрацоўнікі бібліятэк Мінскага раёна, прыехаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Сцяпанавіч Кудзін, а ў якасці гасцей на свяце пабывалі пісьменніцы прысталічча: Ірына Карнаухава, Святлана Быкава і Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Сустрэчы з пісьменнікамі адкрываюць невядомыя старонкі іх біяграфій, знаёмяць з творцамі як з людзьмі і асобамі. Прысутныя даведаліся, як і з чаго пачыналіся творчыя шляхі літаратараў, якое месца ў іх жыцці займае творчасць, хто і што натхняе на стварэнне новых твораў, якія кнігі выйшлі за апошні час і над чым ідзе праца зараз. Дарэчы, кнігі згаданых творцаў ды іншых пісьменнікаў Мінскага раёна размясціліся на выставе “Міншчына літаратурная”, арганiзаванай у фае бiблiятэкi.
Свае вершы для дзяцей і дарослых ды філасофскія казкі прадставіла музыка і паэтэса Ірына Карнаухава, намеснік старшыні Мінскага абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Таксама вершы і філасофскія казкі чытала паэтэса Святлана Быкава. Госці імпрэзы пачулі паэтычныя творы для дзяцей і лірычныя вершы для дарослай аўдыторыі.
Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая прадставіла свае кнігі казак для юных чытачоў, а таксама загадала прысутным жартаўлівы рэбус.
Прыемным момантам стала ўручэнне Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме аўтаскіх кніг і Падзячнага ліста, у якім ад імя літаратараў была выказана ўдзячнасць усім супрацоўнікам бібліятэк за плённую працу і актыўную прапаганду кніг беларускіх пісьменнікаў.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая, член Саюза пісьменнікаў Беларусіскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики