|
Разам пра Перамогу
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі запланавана нямала культурных мерапрыемстваў. Адным з першых стала прэзентацыя зборніка «Радзіма. Адзінства. Перамога» Выдавецкага дома «Звязда». Кніга падрыхтавана сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Укладальнік зборніка — гісторык Барыс Даўгатовіч, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. «Радзіма. Адзінства. Перамога» — гэта апавяданні, нарысы і вершы сарака чатырох літаратараў. Розная часавая аддаленасць ад ваенных падзей абумоўлівае розніцу ва ўспрыманні вайны. «Гэта кніга не толькі даніна памяці тым, хто здабываў Перамогу, але і актуальная падзея нашага культурнага жыцця», — зазначыў пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня» Зіновій Прыгодзіч. Намеснік дырэктара НББ Алесь Суша падкрэсліў вялікую значнасць захавання народнай памяці пра трагічныя падзеі 1941 — 1954 гг. Удзельнікі прэзентацыі, якая адбылась 9 красавіка, Ірына Карнаухава, Алена Стэльмах, Рэгіна Рэўтовіч, Віктар Кажура, Уладзімір Цанунін падзяліліся роздумамі пра вайну, прыгадалі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагамі. На сустрэчы прагучалі музычныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Дзмітрыя Краскоўскага, Алены Радкевіч і Людмілы Журавай.. Творы яшчэ васьмі жывічан змешчаны ў зборніку «Радзіма. Адзінства. Перамога». Янка НАТАВЕЦ http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2015/04/15-2015.pdf
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|