Прэзентацыя зборнiка «Веснавое шкельца»
20 верасня на чарговым паседжанні народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» у зале мастацтваў Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.Пушкiна прайшла прэзентацыя 15-га па рахунку калектыўнага зборнiка вершаў «жывiчанаў» «Веснавое шкельца». Святочнае прадстаўленне, сувядучымі якога былі Лізавета Кагаеўская і Ірына Карнаухава, адкрыў вакальны дуэт «Карамелькi» з СШ №60 г.Мiнска ў складзе Лізы Грынкевiч і Вікі Маскалёвай. А затым адбылася цэрымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога конкурсу «І страфой, і тактам», арганізатарамі якога выступілі Дзяржаўная ўстанова «Мiнскі абласны цэнтр народнай творчасці» і народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца» ДУ МАЦНТ. Нягледзячы на тое, што пераможцамі сталі далёка не ўсе аўтары дасланых прац, шматлікія ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя ўзнагароды. Усяго на конкурс было даслана 37 заявак ад паэтаў і 12 ад кампазітараў Міншчыны. Конкурс гэты без сумневу апынуўся патрэбным і важным для тых, хто знайшоў магчымасць адарвацца ад паўсядзённай мітусні, ад клопатаў і праблем, азірнуцца вакол, адчуць прыгажосць навакольнага свету і, вядома ж, атрымаць заслужаную ўвагу, віншаванні і ўзнагароды. Прафессійнае журы ў складзе паэтаў Юрыя Гарбачова (Юрась Нераток), Васіля Жуковiча, Галіны Каржанеўскай падыходзіла да разбору твораў ўдзельнікаў вельмі аб'ектыўна. Спачатку па пяцібальнай шкале ацэньваліся дасланыя на конкурс вершы, і толькі потым журы даведвалася аб прозвішчы аўтара. Члены Саюзу пісьменнікаў Беларусі, якіх у «Жывіцы» налічваецца 19 чалавек, у конкурсе ўдзелу не прымалі. У выніку былі прысуджаны адно першае, два другіх і тры трэціх месцы. Граматы і дыпломы лаўрэатам уручалі кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» Ірына Карнаухава і член журы конкурсу Юрась Нераток. Ганаровай граматай узнагароджаны: Зміцер Краскоускi,(Валожынскі р-н), Ірына Садкоўская (г.Заслаўль), Галіна Кірыенка (г.Слуцак), Галіна Марцінкевіч (г. Валожын) і Алена Янкоўская (г. Дзяржынск). Дыпломы трэцяй ступені атрымалі: Ганна Еляцкова (Мiнскі раён), Уладзімір Шымановiч (Дзяржынскі р-н) і Аляксандр Грынкін (Валожынскі раён), Дыпломы другой ступені прысуджаны Сяргею Махначу (Мiнскі раён) і Ядзвізе Доўнар (г. Дзяржынск). Лаўрэатам першай ступені стала Ганна Сiтнiкава (г. Смалявічы), якая прачытала публіцы свае вершы. Наступным дзеяннем стала ўзнагароджанне лаўрэатаў сярод кампазітараў. Песенны конкурс ацэньвала журы ў наступным складзе: кіраўнік мультымедыйнага сектара Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасці Зміцер Сушко, кампазітары – Алена Атрашкевiч і Генадзь Маркевiч. Узяўшы слова, Зміцер Сушко пажадаў кампазітарам больш актыўнага ўдзелу ў наступных конкурсах. Ён таксама паведаміў, што журы конкурсу вызначыла адразу двух лаўрэатаў першай ступені, гэта значыць дзве песні сталі лепшымі. Ганаровай граматай узнагароджаны: Анатоль Мяккі (Мiнскі раён) за песню «Восень», Галіна Мароз (г.Лагойск) за песню «Бяседа» і Рыгор Чарняк (Смалявіцкі раён) за песню «Настальгія». Дыпломы трэцяй ступені атрымалі: Галіна Кутас (Вілейскі раён) за песню «Пачынаецца ўсё з кахання», Валянціна Беланоуская (г.Барысаў) за песню «Зорны вальс», Тамара Кашчэва (Дзяржынскі раён) за песню «Родны край». Дыпломам другой ступені адзначана Людміла Журава (г.Старыя Дарогі) за песню «Палавiначка». Дыпломамi першай ступені унагароджаны Алег Пяткун (г. Дзяржынск) за песню «Купалле» і Андрэй Раеўскі (г.Капыль) за песню «Неба падару». Па словах вядучых вершы і песні лаўрэатаў конкурсу патрапяць адпаведна ў чарговыя калектыўны зборнiк і песенны дыск «Жывiцы», прэзентацыя якіх вызначана на студзень 2016 г. З песенным прывітаннем да публікі звярнулася адна з вядучых святочнага мерапрыемства Лізавета Кагаеўская, якая выканала песню Алены Леўчанкi (г.Санкт-Пецярбург) «Бывайце!». Потым удзельнiкi прэзентацыi – юныя артысты Іра Крыловiч і Дзяніс Дзямідаў прадставілі на суд публікі караценькiя вершыкi з кніжкі «Веснавое шкельца». Яшчэ некалькi вершаў аўтараў зборнiка прадэкламавалi старэйшыя дзеці – Ліза Грынкевiч, Віка Маскалёва, а таксама ўдзельнікі студыі мастацкага чытання «Гамаюн» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» (кіраўнік студыі Вераніка Чаркоўская). Напрыканцы рэдактар зборнiка «Веснавое шкельца» Генадзь Аўласенка распавёў пра сябе, аб сваёй творчасці, часопісе «Бярозка», у якім працуе рэдактарам, аб сваіх новых кнігах, а таксама прачытаў некалькі ўласных твораў. Ірына Карнаухава ўручыла Г. Ауласенка пасведчанне ганаровага члена народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывiца» і падарыла яму некалькі зборнiкаў клуба. Гэтакiя ж прэзенты дасталiся Юрасю Нератку і Зміцеру Сушко. На развітанне кіраўнік студыі мастацкага чытання «Гамаюн» Вераніка Чаркоўская прачытала свае вершы i пажадала ўсім аўтарам кніжкі творчага натхнення і працавітасці. Усе дзеці, удзельнікі святочнага мерапрыемства, атрымалі ў падарунак вершаваныя зборнiкi. Наступнае паседжанне клуба, падчас якога пройдзе творчая лабараторыя, адбудзецца 25 кастрычніка. А 15 лістапада народны клуб «Жывіца» выступіць са штогадовым справаздачным канцэртам. ![]() Выступаюць юныя чытачы ![]() Ірына Карнаухава і Юрась Нераток ![]() Лаўрэат І ступені конкурса кампазітараў Андрэй Раеўскі (г. Капыль) ![]() Лаўрэат І ступені конкурса кампазітараў Алег Пяткун (г. Дзяржынск) ![]() Пераможца абластнога конкурса "І страфой, і тактам" Ганна Сітнікава (г. Смалявічы) ![]() Падарункі маленькім удзельнікам прэзентацыі. ![]() Рэдактар зборнiка "Веснавое шкельца" Генадзь Аўласенка ![]() Таленты і паклонікі Анатоль МАЗГОЎ (г. Барысаў)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 1
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|