|
РОССЫП ТАЛЕНТАЎ НА ЛЕСВІЦЫ ЧАСУ
Публічнасць і сцэнічнасць дапамагаюць рэалізаваць творчыя здабыткі, данесці іх да людзей: чытачоў, гледачоў, слухачоў. Камусьці з творцаў гэтыя якасці ўласцівыя ад пачатку, некаму даводзіцца пераадольваць сябе, вучыцца, набываць неабходны досвед. Сярод рэгулярных праектаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» неадрыўным яскравым фрагментам выдзяляецца штогадовы справаздачны канцэрт. У гэтым годзе ён адбыўся 15 лістапада ў актавай зале Мінскага каледжа мастацтваў і меў назву «Па лесвіцы ўверх». Дзякуючы ўдзелу ў праграме ансамбля «Аксель» Беліцкага ПК Гомельскай вобласці і яго кіраўніка Сяргея Верамеева падзея набыла з абласнога рэспубліканскі фармат. Народны клуб «Жывіца» вызначаецца не толькі дасягненнямі асобных яго ўдзельнікаў, а і супрацоўніцтвам між імі. Паэты, кампазітары, выканаўцы плённа ўзаемадзейнічаюць як унутры клуба, так і за яго межамі. Пры гэтым прыярытэтамі з’яўляюцца прафесіяналізм і ўменне знайсці кампраміс, а не ўласныя амбіцыі. І гэта робіць сумесныя работы паспяховымі, а творчыя сувязі трывалымі. Менавіта таму колькасць удзельнікаў справаздачнага канцэрта значна перавышае колькасць нумароў, прадугледжаных праграмай. Варта хаця б пералікам узгадаць людзей, якія забяспечылі канцэрт, так мовіць, на пярэднім плане. Парадавалі вершамі Настасся Швядко, Таццяна Цвяткова, Алена Радкевіч, Марына Шапавалава, Анатоль Мазгоў, Мікіта Крыцук, Валянціна Акулёнак, Сяргей Махнач, Людміла Круглік, Зінаіда Багамолава, Мікалай Марын, Марыя Лебядзько. Удалы сінтэз вершаў, музыкі і выканання прадставілі Мікалай Міхайлоўскі, Анатоль Мягкі, Людміла Алеолава, Валянціна Дзяшчэня, Вікторыя Ларчанка, Аляксандра Грэбеннікава, Эдуард Білейчык, Зінаіда Паўлючкова. Аўтарскай песняй добра ўразілі Уладзімір Цанунін і Максім Жаровін. У межах праграмы быў тэатралізаваны ўрывак з п’есы «Шут и король» Ірыны Карнаухавай, якая традыцыйна выступіла ў якасці асноўнага арганізатара знакавага канцэрта. Ініцыятарам стварэння тэатральнай групы сярод удзельнікаў клуба стаў Андрэй Сямёнаў з Салігорску. Штогадовая сцэнічная справаздача «Жывіцы» – далёка не адзінае публічнае мерапрыемства: на працягу года члены клуба, як ў яго складзе, так і асабіста забяспечваюць або дапаўняюць сцэнічна-культурную кампаненту шматлікіх раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў, а таксама мерапрыемстваў, арганізаваных Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Юрась Нераток
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|