|
Падвялі вынікі года
20 снежня ў мастацкай галерэі Мiнскага обласнога цэнтра народнай творчасці адбылося апошняе, ці, як модна сёння казаць, "крайняе", у цяперашнім годзе пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца". У якасці справаздачы кіраўнік клуба Ірына Карнаухава распавяла пра тыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел “жывічане” ў гэтым годзе, і падзялілася планамі на год надыходзячы. Яна нагадала, што ў студзені і верасні 2015 г. прайшлі прэзентацыі паэтычных зборнікаў і песеннага дыска. У верасні былі падведзены вынікі абласнога конкурсу "І страфой, і тактам", які стаў добрым стымулам для яго ўдзельнікаў і даў штуршок для далейшай працы ў рэгіёнах Міншчыны. Па выніках конкурсу пераможцам стала Ганна Сітнікава, якой пранавалі ўступіць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Зараз паэтка рыхтуе для гэтага дакументы, а таксама выдае тры свае паэтычныя зборнікі. Наступны конкурс запланаваны на 2017 год. Выязное пасяджэнне клуба прайшло сёлета на радзіме Я.Купалы ў Вязынцы. “Жывічанам” было адведзена 15 хвілін, але іх выступ вельмі спадабаўся ўдзельнікам свята. Дзякуючы яму, наш клуб быў запрошаны на канцэртны выступ самага буйнога абласнога фэсту “Напеў зямлі маёй”. Ён штогод праходзіць у Мар’інай Горцы і ў ім бяруць удзел лепшыя калектывы, якія носяць званне "ўзорны" ці "народны". Выступ "Жывіцы" доўжыўся 40 хвілін і зрабіў цудоўнае ўражанне на публіку. Падзякавала Ірына Каранухава і ўдзельнікам справаздачнага канцэрта “Жывіцы”, які прайшоў у лістападзе ў Мінскім каледжы мастацтваў. Яна нагадала, што сёлета членам клуба сталі выдаваць пасведчанні, у яго шэрагі ўліліся новыя творцы. На жаль, не ўсе яшчэ здалі фатаграфіі ці анкеты, каб аформіць для іх "скарыначкі". Важная прыкмета адыходзячага года - тое, што клуб стаў працаваць сумесна з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў на розных мерапрыемствах, і гэта праца будзе працягвацца ў далейшым. Што да планаў на наступны год, то тут можна вылучыць прэзентацыю новага клубнага зборніка і дыска ў студзені 2016 г., а таксама прэзентацыю індывідуальных зборнікаў членаў клуба, якая пройдзе ў лютым. Традыцыйныя майстар-клас і творчая лабараторыя запланаваны на красавік і лістапад. Выязное пасяджэнне запланавана на чэрвень з наведваннем г.Капыля. Справаздачны канцэрт клуба адбудзецца ў кастрычніку, у снежні пройдуць пераднавагоднія сустрэчы. У сакавіку будзе наладжана выстава-прэзентацыя самаробных твораў членаў "Жывіцы". Затым Ірына Карнаухава ўручыла грамату Ганне Еляцковай, якая дапамагае напаўняць інфармацыяй сайт "Жывіцы", а таксама пасведчанні членаў клуба Марыі Лябедзька і Валянціне Анкудзінавай. Пасля гэтага функцыі кіроўцы былі перададзены Галіне Мароз, якая запрашала па чарзе выступіць усіх ахвотных. У своеасаблівым святочным прадстаўленні прынялі ўдзел Генадзь Пічугін, Мікалай Марын, Ала Дзікая, Уладзімір Рунцэвіч, Ліля Мялешка, Анатоль Мяккі, Людміла Валасевіч, Анатоль Патаповіч, Анатоль Шкода, Валянціна Анкудзінава, Зміцер Краскоўскі, Галіна Нупрэйчык, Тамара Аўсяннікава, Марыя Лябедзька, Тамара Бярэзіна, Тамара Кашчэва і інш. Новым членам клуба залічаны Аляксандр Грынкін, фермер з Валожынскага раёну, на творчым рахунку якога ўжо два паэтычныя зборнікі. Цвіком праграмы, без сумнення, стаў выступ салігорцаў Андрэя Сямёнава, Валянціны Акулёнак і Анатоля Мяккага, якія пацешылі прысутных чытаннем па ролях п'есы пра ваўка і вавёрачку, якая з'явілася ў выніку белай гарачкай. І напрыканцы Юрась Нераток зачытаў нататку пра справаздачны канцэрт "Жывіцы", прапанаванай штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва", а таксама падзяліўся ўражаннямі пра новую кніжку, рэдактарам якой ён з'яўляецца. У планах на будучы год - выданне гумарыстычнага зборніка, творы для якога прымаюцца да канца сакавіка. Завяршылася пасяджэнне традыцыйным чаяваннем, на якім кожны падзяліўся з калегамі па пяры сваёй самай важнай падзеяй, якая адбылася ў сыходзячым годзе. Наступнае пасяджэнне "Жывіцы", на якое запланавана прэзентацыя новага паэтычнага зборніка і песеннага дыска, адбудзецца 17 студзеня ў 11.00. Анатолій Мазгоў, г. Барысаў Галiна Мароз Геннадзь Пічугін Змiцер Красковскi Людмiла Валасевiч Цвiк праграммы ад Андрэя Сямёнава, Анатоля Мягкага i Валянцiны Акулёнак.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|