Новыя кнігі "жывічанаў"
21 лютага 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" "ДУ Мінскi абласны цэнтр народнай творчасці". Адкрылася яно віншаваннем прысутных кіраўніка клуба Ірыны Карнаухавай з Днём роднай мовы, якая прапанавала першую рубрыку "Фразочка для затравочки". Трэба было працягнуць радок "За неделю до весны" ці "А за тыдзень да вясны". “Жывічане" актыўна прыняліся за справу, склаўшы нямала цікавых варыянтаў у працяг тэмы. Затым у рубрыцы "Сам сабе рэдактар" яна прапанавала для разбору два вершы - на рускай і беларускай мовах. Разбор атрымаўся старанным і цалкам прафесійным: усе слабыя месцы абодвух твораў былі прааналізаваны, а таксама прапанаваны свае варыянты паляпшэння тэкстаў. Вось чаму прысутным была дадзена добрая парада: напісалі верш - хай ён "адляжыцца", магчыма, потым яго прыйдзецца самому падрэдагаваць. Альбо аддаць каму-небудзь з калегаў на рэдагаванне - з боку, як гавораць, бачна лепей. У рубрыцы "Новыя твары ў клубе" з невялікімі самапрэзентацыямі выступілі Галіна Кірыленка (г.Слуцк), Лідзія Жыдко (г.Жодзіна), Любоў Дэр (Смалявіцкі раён). У якасці дамашняга задання Ірына Карнаухава прапанавала членам клуба правесці ўнутраны міні-конкурс. Да наступнага пасяджэння трэба скласці і перадаць верш у любым жанры па матывах артыкула пра "п'яную малпу". Пасля перапынку з прэзентацыяй уласных зборнікаў вершаў, якія выйшлі ў мінулым і пачатку бягучага гадоў, выступілі Анатоль Шкода (г.Заслаўе), Тамара Каляда (г.Узда), Анастасія Швядко (Мінскі раён). Напрыканцы Ірына Карнаухава (г.п. Мачулішчы) разам з Марынай Шапавалавай (г.п.Мачулішчы) прадставілі свой арыгінальны паэтычны праект "Кветкавая феерыя" (рэдактар - Юрась Нераток). Зборнік складаецца з 23 пар вершаў абедзвюх паэтак, прысвечаных кветкам. У новы гумарыстычны зборнік ужо даслалі свае вершы 11 членаў клуба, але ў астатніх ёсць яшчэ час да канца сакавіка. Прыемная навіна для паэтаў і кампазітараў: наш клуб стаў лаўрэатам абласной прэміі. На наступным пасяджэнні клуба, якое адбудзецца 20 сакавіка, запланавана прэзентацыя творчых прац "жывічанаў". Пачатак пасяджэння ў 11.00, а ўсе ўдзельнікі выставы павінны прывезці свае экспанаты раней, каб паспець іх размесціць у выставачнай зале. Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|