|
І ВЕРШЫ, І ПЕСНІ, І ТВОРЧЫЯ ПРАЦЫ
Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі 20 сакавіка 2016 г. у выстаўнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў трэці раз была арганізавана часовая (да канца паседжання клуба) выстава творчых работ членаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца". Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава павіншавала калег з Днем паэзіі, а таксама з заслужанай узнагародай – дыпломам за перамогу ў абласным конкурсе 2015 г. "Творчы алімп Міншчыны" ў намінацыі "Аматарскія калектывы і клубы па інтарэсах". Затым адбылася невялчікая экскурсія прысутных па экспанатах, якія размесціліся на стулах ды стэндах залы. Прысутныя ўбачылі эксклюзіўныя ўзоры народнай творчасці – малюнкі, карціны, фатаграфіі, адзежу, біжутэрыю і іншыя вырабы сваіх калегаў. Мікалай Марын (Пухавіцкі р-н) прадставіў малюнкі пэндзалем вядомых людзей і блізкіх сваякоў. Па словах Мікалая, на адну працу ў яго сыходзіць 2-3 гадзіны. Анатоль Маркаў (г. Стоўбцы) прадставіў публіцы некалькі карцін, напісаных алеем. Стэнд з фатаграфіямі казачных гарнітураў для дзяцей і сталых, а таксама для лялек з сямейнай калекцыі пад дэвізам “Нашы рукі не для нуды”, прадэманстравала Марыя Лябедзька (г. Стоўбцы). Кожнае сямейнае свята яна імкнецца ўпрыгожыць самаробнай абноўкай, кулінарным вынаходствам і новым сцэнарам, каб мерапрыемства атрымалася непаўторным і запамінальным. Салігарчанка Валянціна Бабко-Аляшкевіч пахвалілася рознымі жаночымі ўборамі, пашытымі ўласнымі рукамі, а таксама самаробнымі каралямі. Яшчэ адна майстрыха – Валянціна Акулёнак (г.Салігорск) большасць сваіх вырабаў падаравала сябрам і знаёмым. Але і калегам прадэманстравала сукенку, выцінанкі, арыгамі, “прыхваткі” і іншыя цікавыя рэчы. Роза Камалава з Лагойску прадставіла ўласныя фатаграфіі незвычайных прыродных з'яў: марозных узораў, прыгожага небасхілу і інш. Шчырыя апладысменты прысутных сталі справядлівай адзнакай творчасці клубных майстрых і майстроў. Як заўсёды адбылося прадстаўленне новых твораў клуба. На гэты раз імі апынуліся Наталля Савіцкая (г.Лагойск) і Юры Бальчэўскі (г.Вілейка), якія коратка распавялі пра сябе, сваіх захапленнях і прачыталі ўласныя творы. Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна) прэзентавала свой новы – другі па рахунку – зборнік вершаў “Жыццёвы шлях”. Музычны нумар “жывічанам” падаравала Лізавета Кагаеўская, якая выканала дзве песні пад гітару. Затым добры сябар “Жывіцы”, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Галіна Каржанеўская падзялілася сваімі літаратуразнаўчымі пошукамі ў вобласці паэзіі і прозы, а таксама распавяла пра працу над сваёй дакументальнай кнігай пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Лагойшчыне і калектыўным зборнікам вершаў для дзяцей “Гутатанка”. Пасля перапынку праца клуба працягнулася віншаваннямі “жывічанам”, якія нядаўна сталі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Бярэзіна (г. Маладзечна), Бажэна Мацюк (г.Вілейка) і Аляксандр Грынкін (г.Валожын). Тыя, хто напісаў конкурсны вершы пра “п'яную малпу” (хатняе заданне мінулага паседжання), здалі свае працы Ірыне Карнаухавай. Новым заданнем паэтам стала пажаданне кіраўніка клуба заняцца краязнаўствам і напісаць творы, прысвечаныя гістарычным падзеям на сваёй малой радзіме. Новымі вершамі і песнямі пацешылі прысутных Уладзімір Рунцевич (Пухавіцкі р-н), Анатоль Маркаў (г.Мінск), Тамара Кашчэва (Дзяржынскі р-н), Анатоль Мяккі (Крупскі р-н), Лілія Мялешка (г.Клецк), Людміла Круглік (г. Дзяржынск), Мікалай Марын (Пухавіцкі р-н), Галіна Мароз (г.Лагойск), Валянціна Акулёнак (г.Салігорск), Тамара Бярэзіна (г.Маладзечна), Людміла Валасевіч (Барысаўскі р-н), Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец) і інш. Наступнае паседжанне "Жывіцы", на якое запланаваны творчая лабараторыя і чарговы майстар-клас, адбудзецца 17 красавіка (10.00. – паэтычная секцыя, 13.00 – кампазітарская секцыя). Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў Анатоль Маркоў і яго творы Анатоль Мягкі радуе новай песняй Валянціна Акуленак - рукадзельніца Валянціна Бабко-Аляшкевіч і яе работы Галіна Каржанеўская распаавядае аб новай кнізе Людміла Валасевіч - гумарыстка Марыя Лябедзька шые касцюмы да святаў Наталля Савіцкая з Лагойску - новы твар у клуба Мікалай Марын прадстаўвляе свое малюнкі
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|