Майстар-клас «салодкай парачкі» і майстра музыкі.
Майстар-клас «салодкай парачкі» і майстра музыкі.
На чарговым паседжанні паэтычнай секцыі народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» 17 красавіка 2016 г. ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў чарговы раз адбыўся майстар-клас з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі – паэта, празаіка, кампазітара Дзмітрыя Пятровіча і паэта, перакладчыка Мікалая Шабовіча.
Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прадставіла госцяў з гумарам, як «салодкую парачку», таму што яны – гумарысты, сатырыкі, якія заўсёды ходзяць і выступаюць разам, даючы задавальненне i слухачам, і сабе. Яны падарылі “жывічанам” сапраўдны паэзія-канцэрт, змяняючы адзін аднаго і тэмы сваіх выступаў. Адказалі госці і на пытанні прысутных, распаведаўшы пра сваіх дзяцей, працу, сяброў i iнш. Напрыканцы жадаючыя маглi набыць кнiгi з аўтографамi аўтараў.
Мікалай Віктаравіч Шабовіч працуе на кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, лаўрэат шматлікіх прэмій. Стварае вершы на беларускай мове, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: «Дом» (1996), «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996), «Падары мне сваю адзіноту» (2002), «Мая надзея» (2006), «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008), «Прыколы ад Міколы» (2015). Апошнім часам актыўна працуе як перакладчык, перакладае на беларускую мову творы рускіх паэтаў — Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна, Канстанціна Бальмонта, Ігара Грыгор'ева, Мікалая Рубцова, Анатоля Аўруціна, Юрыя Фатнева, Валянціны Паліканінай, Таццяны Лейкі і інш.
Мікола Шабовiч расказаў прысутным аб напісаных больш за 170 тэкстаў песень, у тым ліку i для вядомых эстрадных выканаўцаў. Пра сябе паэт паведаміў, што нарадзіўся ў1959 г. на Мядзельшчыне ў вёсцы Бадзені. Ен прачытаў некалькі ўласных вершаў, асноўнымi тэмамi якiх былi каханне, светлае пачуццё да жанчыны, гумар, сатыра, пародыi.
Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся у 1971 г. на Мiншчыне ў г. Заслаўе. Зараз ён вядучы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», раней працаваў вядучым стылістычным рэдактарам газеты «Звязда», шмат гадоў настаўнічаў. Дарэчы, ён даволi адукаваны творца: у свой час скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама магістратуру пры ім, абаранiў дысертацыю. Як прызнаўся госць, яму падабаецца роля «вечнага студэнта».
Дзмітрый Пятровіч – аўтар шматлікіх публікацый у розных газетах, часопісах i калектыўных зборніках, З-пад яго пяра выйшлi ў свет: у зборнік паэзіі «Белая квецень кахання» (2010 г.), кніга прозы «Белая Жанчына» (2012 г.),, зборнiк вершаў «Адзіноты пажоўклыя дні» (2014 г.), кніга прозы «Анёлы» (2015 г.). Як кампазiтар, напiсаў больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў, у тым ліку на свае вершы.
Як празаiк, Дзмітрый Пятровiч больш падрабязна дамовіўся пра два апошнiя выданнi. Кніга «Белая Жанчына», за якую аўтар атрымаў «Залатога купідона» (Рэспубліканская літаратурная прэмія за 2-е месца на конкурсе «Лепшы твор 2012 года»), шчырая споведзь пра спелеолагаў – людзей, апантаных даследаваннем пячор. У кнігу «Анёлы», якую Дз.Пятровіч выдаў у мiнулым годзе ў «Мастацкай літаратуры», акрамя «Белай Жанчыны» увайшлi дэтэктыўная аповесць «Джэк», апавяданнi «Анёлы» i Цана крыві», апошняе з якiх прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Як i Мікола Шабовiч, Дзмітрый Пятровiч займаецца перакладамі Ен перкладае з рускай на беларускую мову Ясеніна, Мандэльштама, Візбара, Высоцкага і інш. У канцы бягучага года ў «Мастацкай літаратуры» выходзіць кніга Валянціны Паліканінай, дзе знойдуць месца пераклады Пятровіча і Шабовіча гэтай вядомай беларускай паэткі.
А як рэдактар Дзмітрый Пятровiч толькi за мінулы год зрабіў 10 кніг, сярод якіх кніга «Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі», якая атрымала Гран-пры на фестывалі «Мастацтва кнігі». На жаль з-за эканамічнага крызісу некаторыя значныя праекты (у тым лiку i пра Пятра Мiронавiча Машэрава) пераносяцца на будучыя гады.
Як паведаміў Дзмірый Пятровіч, зараз у выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца зборнік твораў маладых (узрост да 30 гадоў) паэтаў, таму жадаючыя могуць яшчэ прадставіць у выдавецтва свае творы (не менш за 10 вершаў на беларускай мове). Засяродзіў сваю ўвагу пісьменнік і на такім паняцці, як «нацыя», якая не можа існаваць без роднай мовы і роднай культуры. А шчасце па Пятровічу - жыць у гармоніі з гэтым светам.
Дзміртый Пятровіч прачытаў свае лепшыя вершы і таксама выканаў пад гітару некалькі песень, як на ўласныя словы, так і на словы вядомых беларускіх і рускіх паэтаў, у тым ліку і на словы свайго настаўніка і паплечніка Міколы Шабовіча.
А кампазітарская секцыя была зачаравана песнямі і мелодыямі Аліны Безенсон – сябрам беларускага Саюзу кампазітараў і беларускага грамадства сучаснай музыкі.
Аліна Безенсон нарадзілася ў горадзе Ваўкавыску. У 1990г. скончыла Гарадзенскую музычную школу па класе домры, займалася кампазіцыяй у вядомага кампазітара, у наш час святара, протаіерэя Бандарэнкі Андрэя Васільевіча. За плячыма Беларуская дзяржаўная акадэміі музыкі, магістратура па класе кампазіцыіў кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Мдзівані Андрэя Юр'евіча. Ёй прысуджана акадэмічная ступень Магістра мастацтваў. З 2009 г. сябра Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. сакратар Кіравання беларускага Саюза кампазітараў.
Творчасць Аліны Безансон ахапляе розныя жанры: ад сімфанічных твораў да дзіцячых песень. Пасля паказа сваіх музычных твораў, она з зацікаўленасцю слухала песенныя творы, якія дэманстравалі самадзейныя кампазітары Міншчыны і кожнаму акрамя слоў захаплення, давала добрыя саветы. І напрыканцы сустрэчы сыграла чароўную мелодыю на фартэп'яна.

Па заканчэннi майстар-класа Iрына Карнаухава падзяквала гасцям i ўручыла iм падсвечаннi ганаровых членаў народнага клуба «Жывiца». Наступнае паседжанне «Жывіцы" адбудзецца 15 траўня (10.00. - паэтычная секцыя, 13.00 - кампазітарская секцыя).

Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў
На здымках: Аліна Безенсон. Дзмітрый Пятровіч (злева) і Мікола Шабовіч у гасцях у «Жывіцы”.

Майстар-клас «салодкай парачкі» і майстра музыкі.
Майстар-клас «салодкай парачкі» і майстра музыкі.
Майстар-клас «салодкай парачкі» і майстра музыкі.
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики