Рыхтуецца гумарыстычны зборнік «Жывіцы»
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якое прайшло 15 мая б.г. у мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, адкрылася рубрыкай «Уражанне». Падабраныя кіраўніком клуба Ірынай Карнаухавай па два вершы на рускай і беларускай мовах трэба было прачытаць з акцёрскім майстэрствам, а затым прааналізаваць змест, знайсці памылкі, прапанаваць свой варыянт паляпшэння. Чыталі і каментавалі ўсе ахвотнікі.
Затым з прэзентацыяй сваіх новых кніг выступіла Валянціна Бабко-Аляшкевiч, якая прадставіла калегам паэтычныя зборнiкi «Старонкі жыцця гартаючы…» і «Шчасце ў далонях». Выдаваць кнігі за свой рахунак у наш час – задавальненне нятаннае. але кожны паэт збірае грошы для гэтага, каб данесці свае думкі да свайго чытача.
Працягнулася паседжанне рубрыкай «Сам сабе рэдактар». І зноў на суд «жывiчанаў» былі прапанаваны два вершы – як заўседы, адно на рускай, а другое - на беларускай мовах. І зноў аналіз, чытка і заўвагі па тэксце.
Перад перапынкам шматлікія члены клуба атрымалі на рукі раздрукоўку сваіх твораў, якія прайшлі рэдактарскі кантроль. Рэдактар выдання Юрась Нераток (Юрый Гарбачоў) зрабіў «першую вычытку» новага калектыўнага зборнiка «Жывіцы» і вынес вынік на суд аўтараў. Кагосьці прыйшлося паправіць, а кагосьці і падкараціць. Астатнія, у каго практычна не было правак, з мэтай эканоміі паперы атрымалі вычытаныя файлы на свой электронны адрас. Да канца траўня падоўжаны збор песень на новы дыск для кампазiтарскай секцыі.
Агульным уражаннем пра падрыхтоўку гумарыстычнага зборнiка, а таксама сваім багатым вопытам падзяліўся Юрась Нераток. Напрыканцы пасяджэння жадаючыя прачыталі прысутным па адным сваім вершы. Трэба дадаць, што паседжанне праходзiла ў антуражы цудоўных пейзажаў ды нацюрмортаў былога барысаўца, а зараз менчука, мастака-жывапiсца Алега Стасевiча.
Наступны збор народнага клуба "Жывiца" адбудзецца 12 чэрвеня. і яно, як і было запланавана, будзе выязным. Тыя, хто запісаўся ў падарожжа, альбо тыя, хто надумаў гэта зрабіць (трэба патэлефанаваць кіраўніку клуба), наведаюць з творчым візітам г.Капыль. У ліпені паседжанне пройдзе як звычайна ў абласной бібліятэцы ў трэцюю нядзелю – 17 ліпеня, пачатак у 11.00.
Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў, фота аўтара

На здымках:
1. Юрась Нераток – рэдактар чарговага зборнiка «Жывiцы».
2. Выступае Валянціна Бабко-Аляшкевiч.

Рыхтуецца гумарыстычны зборнік «Жывіцы»

Рыхтуецца гумарыстычны зборнік «Жывіцы»
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики