Новая апаратура, новае выданне, новыя сябры
Сумеснае паседжанне кампазітараў і паэтаў народнага клуба «Жывiца» праходзіла 17 ліпеня ў невялічкім «кампазітарскім» памяшканні клуба на цокальным паверсе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Напачатку Ірына Карнаухава шчыра падзякавала членам клуба, а таксама «групе падтрымкі», якія 12 ліпеня прынялі ўдзел у нацыянальным свяце беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016». Па яе словах, выступ жывічанаў на адкрытай пляцоўцы праходзіў амаль у экстрэмальных умовах, бо на працягу дня іх не раз перарываў дождж і нават град. Затым яна прадэманстравала прысутным новую кампактную апаратуру «Sony», набытую на вылучаны клубу грант.
Яшчэ адной радаснай навінай стала вестка пра тое, што ў абласной бібліятэцы падчас рамонта і перабудовы з'явіцца літаратурна-музычная гасціная, якая стане месцам паседжанняў клуба «Жывіца».
З журботных падзей мінулага месяца - загадкавая гiбель 33-гадовага таленавітага паэта, члена Саюзу беларускіх пісьменнікаў Ігара Канановіча з Клецка.
Затым Ірына Аляксандраўна прэзентавала новае выданне на беларускай і ангельскай мовах - маляўнічы фотаальбом «Зачараваны Беларуссю", суаўтарамі якога сталі 16 жывічанаў, якія напісалі вершаваныя подпісы да здымкаў. Нажаль, не абыйшлося без маленькіх накладак (былі пераблытаны аўтары некалькіх вершаваных радкоў), якія часам бываюць у выдавецкай справе. Тым не менш, дачыненне «Жывіцы» да такога самавітага падарункавага выдання - несумнеўны творчы поспех клуба.
Паседжанне працягнулася традыцыйнымі рубрыкамі «Пад уражаннем» і «Сам сабе рэдактар». Падабраныя кіраўніком клуба Ірынай Карнаухавай вершы на рускай і беларускай мовах трэба было выразна прачытаць і прааналізаваць, прапанаваўшы па жаданні свой варыянт паляпшэння. Песню папулярнага расійскага выканаўцы Стаса Міхайлава таксама прэпаравалі, але ўжо па музычных, паэтычных і артыстычных крытэрах. Таксама быў падвергнуты творчаму абмеркаванню гімн, напісаны Анатолем Чэпрыкавым да нядаўняга ўсебеларускага сходу.
Пасля перапынку кіраўнік «Жывіцы» ўручыла пасведчанне члена клуба Анатолю Маркаву, які дарэчы прэзентаваў сваю новую кніжку «Дзіцячы сад».
Новым сябрам клуба стала паэтка з Маладзечна Святлана Капуцкая, якая распавяла пра сябе і пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю. Цікаўна, што вершы яна пачала пісаць тры гады таму, калі выйшла на пенсію.
Як паведаміў рэдактар чарговага зборніка «Жывіцы» Юрась Нераток, кніга выйдзе пад назвай «Малпа рукі пацірала». Гэта радок з конкурснага верша аднаго з аўтараў. Акрамя таго, 2016 год - год Малпы. Прэзентацыя выдання, як і песеннага дыска вызначана на студзень 2017 г.
Юрась Нераток шчыра падзяліўся з прысутнымі сваім досведам працы над вершамі і выказаў канструктыўныя парады прысутным.
Напрыканцы члены клуба - як паэты, так і кампазітары, па чарзе дзяліліся з калегамі сваімі новымі творамі.
Просьба да паэтаў ад Ірыны Карнаухавай: для наступнага калектыўнага зборніка дасылаць не раней лістапада б.г. творчую характарыстыку і вершы (іх павінна быць не больш за восем). А надрукаваныя ў розных выданнях вершы таксама можна прапанаваць у розныя СМІ, тым больш, што за публікацыі плацяць ганарары. Пажадана выстаўляць свае вершы і на сайт «Жывіцы».
Наступнае паседжанне народнага клуба «Жывiца» таксама будзе сумесным і пройдзе ў «кампазітарскім» памяшканні 21 жніўня ў 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара

На здымках:
1. Жывічане цікавяцца фотаальбомам.
2. Мікалай Марын - аўтар сяброўскіх эпіграм на членаў клуба.
3. «Sony» - новая апаратура клуба.
4. Святлана Капуцкая з Маладзечна - новы твар «Жывіцы».

Новая апаратура, новае выданне, новыя сябры
Новая апаратура, новае выданне, новыя сябры
Новая апаратура, новае выданне, новыя сябры
Новая апаратура, новае выданне, новыя сябры
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики