|
Госці «Жывіцы» падзяліліся творчымі здабыткамі
21 жніўня ў «кампазітарскім» памяшканні на цокальным паверсе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна прайшло чарговае сумеснае паседжанне членаў народнага клуба «Жывiца». Цесната была выклікана аб'ектыўнымі абставінамі: практычна ўсе супрацоўнікі бібліятэкі на лета сышлі ў адпачынак. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава інфармавала прысутных пра ўдзел жывічанаў у розных мерапрыемствах: у чэрвені гэта было выязное паседжанне ў Маладзечна, а ў ліпені – невялічкае выступленне на Ракуцёўскім полі ў Маладзечанскім раёне, дзе чыталі вершы пра Беларусь і Багдановіча. З невясёлых навін - чарговы зборнік вершаў абыйдзецца «Жывіцы» ў немаленькую суму - каля 10 рублёў за асобнік, таму клубу вельмі спатрэбіцца дапамога фундатараў, калі гэткія знойдуцца ў гэты складаны для эканомікі час. Затым усе прысутныя, як члены клуба, так і госці, па чарзе падзяліліся сваімі найлепшымі творчымі і жыццёвымі падзеямі, якія адбыліся за мінулыя паўгода, а таксама планамі на блiжэйшую будучыню. Пасля перапынку кампазітар Тамара Кашчэва прэзентавала свае песенныя зборнікі «Ты ў сэрцы маім, Беларусь» і «Палёт натхнення», выканаўшы акапэльна некалькі песень. Яе шчыра віталі не толькі аўтары тэкстаў песень, але i ўсе прысутныя. Затым публiку парадавалі сваёй тварчасцю госці – члены Саюзу пісьменнікаў Беларусі Анатоль Зэкаў, а таксама паэт і кампазітар Кастусь Цыбульскі. Цыбульскі 10 лёт кіраваў літаб'яднаннем у Слуцку, служыў у міліцыі ў інспекцыі па справах непаўналетніх, удзельнічаў у маскоўскіх кінафэстах, прысвечаных праваахоўным органам. Госць распавёў пра сябе і аб сваёй творчасці, прачытаў вершы і выканаў акапэльна песні на беларускай мове. Кастусь запрасіў усіх ахвотнікаў прыйсці на яго аўтарскі вечар, які адбудзецца 28 кастрычніка ў 19.00 у Палацы культуры г.Маладзечна. У сваю чаргу вядомая паэтка Вера Буланда запрасіла ўсіх у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44), які адкрые сезон 7 верасня. Тэатр сёлета алзначае 25-годдзе, таму для гледачоў прыгатаваны розныя неспадзеўкі. Усім гасцям кіраўнік клуба ўручыла падарункі і пасведчанні ганаровых членаў народнага клуба «Жывіца». Напрыканцы Юрась Нераток прачытаў іранічны верш «Ідзе жанчына». Ірына Карнаухава, паведаміла, што з'яўляецца куратарам вочна-завочнай школы "Сатворчасць" пры Мінскiм абласным аддзяленні Саюзу пісьменнікаў Беларусі і чакае прытоку маладых таленавітых аўтараў сярод школьнікаў і студэнтаў. Яны - будучае папаўненне народнага клуба “Жывіца” і Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Наступнае паседжанне народнага клуба “Жывiца”, вызначанае на 18 верасня, будзе праводзіцца па секцыях. Паэты пачнуць ў 10.00, кампазітары - у 13.00. Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара На здымках: 1. Вера Буланда і Анатоль Зэкаў. 2. Тамара Кашчэва прэзентуе свае выданнi 3. Выступае Анатоль Зэкаў 4. Падарунак Кастусю Цыбульскаму ад “Жывiцы". 5. Валошкі для Тамары Кашчэва.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|