|
Дзве даты Юрася Нератка
18 верасня адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" ГУ МАЦНТ. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава павіншавала прысутных з адкрыццём восеньскага паэтычнага сезону і прапанавала вершаваны радок для рубрыкі "Фразачка для затравачкі" - "Ляцела думка паэта…". Што і паслужыла далейшай інтэрпрэтацыі гэтай тэмы на абедзвюх дзяржаўных мовах усімі ахвотнікамі. Наступная рубрыка "Школа акцёрскага майстэрства" меркавала новае заданне: трэба было выразна прачытаць ды знайсці галоўныя акцэнты верша на рускай ці беларускай мове. Шчырыя радкі так разахвоцілі жывічанаў, што яны яшчэ доўга дыскутавалі з нагоды ўспрымання верша "Рамеснік". Рубрыка "Пад уражаннем" таксама прайшла вельмі ажыўлена, абодва вершы выклікалі непадробную цікавасць. Пасля перапынку ў рубрыцы "Сам сабе рэдактар" паэты разбіралі вершы на абедзвюх мовах, паказваючы на памылкі ці няўдалыя месцы ў аўтараў. Госці, яны ж "Новыя твары ў клубе" - Алег Малашонак з Мінска, Вера Міхно (а/г.Бараўляны, Мінскі р-н), Тамара Будаева (п.Шчомысліца, Мінскі р-н), Марына Джабарава (а.г.Калодзішчы, Мінскі р-н) коратка распавядалі пра сябе і прачыталі свае вершы. Затым з прэзентацыяй сваіх новых кніг выступілі Вольга Вярбіцкая (г. Лагойск) і Валянціна Аляшкевіч (г. Салігорск), прадставіўшы калегам паэтычныя зборнікі "Душы чароўная крыніца" і "Дрэва жыцця". Напрыканцы выступіў двойчы юбіляр Юрась Нераток, які адзначае ўласнае 55-годдзе і 20-годдзе творчай дзейнасці. Добры сябар «Жывiцы», член некалькіх творчых саюзаў, аўтар і рэдактар асабістых кніг і калектыўных зборнікаў з нагоды вышэйзгаданых датаў падрыхтаваў шматстаронкавыя “дасье” па лiтаратурнай творчасці і канструктарскай працы, у якіх сістэматызаваў і ілюстратыўна пацвердзіў усё зробленае за гэты жыццёвы перыяд. Ён азнаёміў публіку з вершамi ад імя “лірычных аўтараў” - нерэальных асоб, біяграфіі і партрэты якіх прыдуманы паэтам, а таксама пачаставаў усіх цукеркамі. Вершаванае віншаванне юбіляру прачытала Лілія Мялешка (г. Клецк). Працягваецца пошук фундатараў для выдання чарговага калектыўнага зборніка вершаў "Жывіцы", прэзентацыя якога запланавана на студзень 2017 г. 16 кастрычніка ў 12.00 адбудзецца справаздачны канцэрт "Жывiцы". Падрабязная інфармацыя будзе даведзена да членаў клуба пазней. Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара На здымках: 1. Вера Міхно - новы твар "Жывіцы". 2. Вольга Вярбіцкая прэзентуе зборнік "Душы чароўная крыніца" 3.. Юрась Нераток.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 1
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|