|
Што будучы год нам рыхтуе
18 снежня ў мастацкай галерэi Мінскагай абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося апошняе ў гэтым годзе паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца". У адрозненне ад іншых сустрэч на гэтыае завітаў Дзед Мароз, які арганізаваў невялчікае клубнае "лато", раздаўшы ўсім прысутным па лісточку з напісанай на ім літарай. У канцы сустрэчы быў адкрыты сакрэтны канверт і казачны персанаж вызначыў пераможцу, якому дастаўся харчовы падарунак да святочнага стала. Прыклад клубнага Зюзі натхніў і Галіну Мароз (пашуткаваўшы – Баба Мароз), якая таксама праз нумарную латарэю не меней шчодра раздала падарункі і кампліменты большасці членаў клуба. Вядучая сустрэчы – Валянцiна Бабко-Аляшкевiч запрашала па чарзе выступаць усіх жадаючых. Дарэчы, у гэтым навагоднім прадстаўленні прынялі ўдзел шмат жывічанаў, як з паэтычнай, так і з кампазітарскай секцый. Далі слова і новым сябрам клуба. Гэтым разам імі былі паэтка Антаніна Рудзь, ды бард, кампазітар і выканаўца – Юрый Бялоў (абодва з Маладзечанскага раёна). Напрыканцы мерапрыемства Юрась Нераток – куратар клуба – прачытаў вершы ад імя сваіх выдуманых літаратурных аўтараў. Завяршала паседжанне кіраўнік "Жывiцы" Ірына Карнаухава. Яна коратка азнаёміла ўсіх з планамі на будучы год. У студзені адбудзецца прэзентацыя гумарыстычнага зборіка і новага дыска. У красавіку і лістападзе запланаваны майстар-класы і творчыя лабараторыі. Выязное паседжанне ў чэрвені пройдзе ў Беразіно. Справаздачны канцэрт, прысвечаны 15-годдзю клуба, адбудзецца ў кастрычніку. У планах таксама выданне новага паэтычнага зборніка, творы для якога (любая тэматыка, акрамя гумару, не больш за 8 ад аўтара), а таксама фота і творчыя характарыстыкі прымаюцца да канца лютага 2017 г. Завяршылася паседжанне традыцыйным чаяваннем, прымеркаваным да надыходзячых навагодніх і калядных свят. Наступнае паседжанне "Жывіцы", на якое запланавана прэзентацыя гумарыстычнага зборніка і песеннага дыска, адбудзецца 15 студзеня ў 11.00. Анатоль МАЗГОЎ На здымках: 1. Дзед Мароз з падарункам. 2. Вядучая Валянцiна Бабко-Аляшкевiч сустрэчы. 3. Юры Бялоў – новы сябар клуба.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|