НОВЫЯ ПЛАНЫ
Напачатку пасяджэння народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якое адбылося 19 лютага ў мастацкай галерэі ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" (вул. Гікалы, 4), кіраўнік клуба Ірына Карнаухава падзякавала тым, хто прыняў удзел у прэзентацыі кнігі “Малпа рукі пацірала" на галоўнай пляцоўцы 24-й Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 11 лютага.
Затым у рубрыцы "Пад уражаннем" ахвотнікі падзяліліся меркаваннем пра два вершы: Яўгена Мініна (Ізраіль) на рускай мове і Насты Кудасавай з Рагачова на беларускай мове. Усе сышліся ў ацэнцы, што вершы нестандартныя і гэтым чапляюць за душу. У рубрыцы "Сам сабе рэдактар" абодва прапанаваных вершы, мякка кажучы, атрымаліся ў аўтараў не гэтак прафесійна, як у папярэдняй рубрыцы, і жывічане выказалі масу заўваг па тэкстах.
Новыя твары клуба прадставілі на суд публікі некалькі сваіх твораў. Першым прачытаў тэксты інжынер-электрык Мікола Яўмененка з Лагойскага раёна, а працягнула Ніна Карнішка - рэжысёр тэатральнага калектыву з Мінскага раёна.
Пасведчанне ўдзельніка клуба з рук Ірыны Карнаухавай атрымаў Георгій Грэсь з Заслаўя. Ірына Аляксандраўна яшчэ раз нагадала жывічанам, што тэрмін збору твораў для новага паэтычнага зборніка заканчваецца ў лютым. Кароткi тэрмін абумоўлены тым, што рэдактар будучай кнiгi, а гэта Юрась Нераток, павінен двойчы ўзгадняць тэксты з аўтарамі, а на гэта патрабуецца больш часу.
З прэзентацыяй новых выданняў выступілі некалькi чалавек. Першым пачаў член Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Емяльянаў з кнігай перакладаў вершаў польскай паэткі Халіны Пасвятоўскай "Iдалапаклонніца". Халiна Пасвятоўская (1935-1967) пакінула, нягледзячы на ранні сыход з жыцця, яркі след у польскай паэзіі i стала культавай постаццю ўжо для некалькіх пакаленняў чытачоў у Польшчы. Затым Марыя Лябедзька пазнаёмiла прысутных з трэцяй кніжкай вершаў, а Андрэй Брусіненка - з паэмай "Паданне пра Хрыста". Творчы дуэт Ірына Карнаухава і Марына Шапавалава прадставiў зборнік "ШапКа метамарфоз". Пра працу над рэдагаваннем гэтай кнігі падзяліўся Юрась Нераток.
Ірына Карнаухава прапанавала тым, хто жадае атрымаць аб'ектыўную адзнаку сваёй творчасцi, прынесці на наступнае пасяджэнне 12-14 ксеракопій верша альбо вершаў і раздаць для азнаямлення прысутным.
У кампазітарскай секцыі ўсе былі ўражаны цудоўным трыа "Гармония", які выканаў дзве аўтарскія песні Эдуарда Білейчыка з Пухаўшчыны: "Мы - беларусы" і "Песня аб Радзіме". Добрыя тэмбры, трохгалоссе, нюансіроўка і добрае выкананне зрабіла гэтыя творы выдатнымі. Анатоль Мягкі прадставіў новую сумесную работу з Барысам Макарэвічам - "Не сгорает любовь". Ён заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых рытмаў, мелодый і гармоній. Таму і спалучаюцца разнастайныя песенныя творы. Мікалай Міхайлоўскі выканаў песню "Рэчанька", якую з задавальненнем слухалі не толькі самадзейныя кампазітары вобласці, але і госьці, якія пасля дамовіліся з аўтарам, каб узяць песню ў свой рэпертуар. Марыя Лябедзька паказала песню "Моя любовь", у якой зрабіла "работу над памылкамі". Асалоду атрымалі душы прысутных, калі гучалі песні "Молитва" і "Так живёт моя душа" на словы Сяргея Бехтеева і Галіны Пятісотскіх ў выкананні аўтара - Андрэя Брусіненка. Кіраўнік клуба павіншавала гасцей і прысутных з набліжаючыміся святамі, а таксама запрасіла гасцей да выступлення на справаздачным канцэрте клуба.
Наступнае пасяджэнне народнага клуба "Жывiца" адбудзецца 19 сакавіка: паэтычная секцыя ў 10.00, кампазітарская - 13.00. Прэзентацыя творчых прац жывічанаў пераносіцца на сакавік 2018 г. Для пішучых на рускай мове ёсць магчымасць прыняць удзел у літаратурным конкурсе (г. Калінінград).

Анатоль МАЗГОЎ

На фота:
1. Алесь Емяльянаў-Шылоўскi
2. Андрэй Брусiненка
3. Марыя Лябедзька
4. Нiна Карнiшка
5. Прэзентацыя зборнiка "ШапКА метаморфоз"
6. На пасяджэннi







скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики