Матылькі лётаюць - паэты засядаюць
Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якое прайшло 19 сакавіка ў памяшканні каталогаў чытальнай залы Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (у зале, дзе мы звычайна сустракаемся, працавала выстава жывых матылькоў), у цэлым было прысвечана выпрацоўцы акцёрскага голасу ў жывiчанаў. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава паставіла канкрэтную задачу перад выступоўцамі: каб іх было чуваць на апошнім радзе доўгай аўдыторыі.
Спачатку прайшла прэзентацыя кніг, выдадзеных членамi клуба ў апошні час. Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна), Людміла Круглiк (г.Дзяржынск) і Валянціна Бабко-Аляшкевiч (Салігорскі раён) па чарзе чыталі вершы са сваіх новых зборнiкаў, якiя, дарэчы, можна было набыць у аўтараў пасля пасяджэння.
З мэтай замацавання мастацтва дыялогу, пададзенае ў свой час Анжалікай Чумаковай на майстар-класе, жывiчане выразна прачыталі чатыры вершы вядомых паэтаў на рускай і беларускай мовах у форме дыялогу. Хочацца адзначыць майстэрства выступлення Веранікі Луняк (Айралавай), якая вярнулася ў клуб пасля доўгага перапынку. Яе выразнае чытанне ўжо просіцца ў праграму справаздачнага канцэрту «Жывiцы». Пазней маладая паэтка цiкава распавяла пра сябе і пазнаёміла прысутных з уласнай творчасцю.
Пасля жывічанам прапанавалі рубрыку пад умоўнай назвай "Паўфабрыкаты", у якой на суд публікі былі вынесены вершы некаторых прысутных паэтаў без указання прозвішчаў. І зноў выразнае чытанне тэкстаў, але гэтым разам ужо з разборам твораў. Усе слабыя месцы былі калектыўна адзначаны, прапанаваны магчымыя варыянты iх паляпшэння. Таму трэба яшчэ раз нагадаць актуальную прапанову Ірыны Карнаухавай ды Юрася Нератка: выносіць свае творы на суд калег, даваць ім "адлежацца", не спяшацца з публікацыяй.
У кампазітарскай секцыі новы зборнік "Зноў музыка гучыць", у які ўвайшла 31 аўтарская песня, прэзентавала Ала Шыбко (Уздзенскі раён). Іншыя кампазітары прадставілі на разбор новыя творы, выслухалі ацэнкі і парады ад калег. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава давяла да прысутных інфармацыю па зборы матэрыялаў у новы дыск.
Наступнае пасяджэнне народнага клуба "Жывiца" адбудзецца 23 красавіка: паэтычная секцыя - у 10.00, кампазiтарская - у 13.00. Гэта будзе майстар-класс. І не толькі для жывічанаў, але і для іншых творцаў Міншчыны.

Анатоль МАЗГОЎ (г. Барысаў)

На здымках:
1. Зінаіда Багамолава з Жодзіна прэзентуе зборнік паэзіі "Мае вёсны"
2. Вераніка Луняк (Айралава) з Нясвіжскага раёна.
3. Андрэй Сямёнаў і Валянціна Акулёнак з Салігорска.
4. Генадзь Пічугін (г. Смалявічы) і Людміла Круглік (г. Дзяржынск)
5. Ала Шыбко з Уздзеншчыны презентуе асабісты песенны зборнік

скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики