У АПОШНІ МЕСЯЦ ВЯСНЫ
Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 21 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, галоўным чынам было прысвечана разбору твораў новага калектыўнага зборніка, назву якому даў радок з верша Уладзіміра Цануніна «Калі бярэшся за пяро». Рэдактар кнігі Юрась Нераток зрабіў пазнакі ў рукапісе, каб даць магчымасць асобным жывічанам выправіць не зусім удалыя радкі ці словы. Таму кіраўнік клуба складальнік зборніка Ірына Карнаухава раздала прысутным для дапрацоўкі раздрукоўкі вершаў з заўвагамі рэдактара. Азнаёміліся аўтары і са сваімі фатаграфіямі, якія ўвойдуць у кнігу. Незадаволеным сваім выглядам на фота яшчэ засталася магчымасць сфатаграфавацца ў чэрвені.
А пачатак пасяджэнню паклала рубрыка «Пад уражаннем», у якой ахвотнікі падзяліліся меркаваннем пра вершы на рускай ці беларускай мовах. Кожны даваў свае ацэнкі і прапановы, як палепшыць той ці іншы радок. Пад разбор патрапіў і верш члена клуба Анатоля Маркава «Дыялог», які ён прапанаваў прысутным.
Новым тварам у клубе стала Вольга Самуйлік з Салігорска, якая працуе ў медыцыне і з'яўляецца членам Салігорскага клуба творчых людзей «Лабірынт», публікавалася ў мясцовых калектыўных зборніках. Яна распавяла пра сябе і прачытала некалькі вершаў.
Інфармацыяй аб працы над рэдагаваннем новага зборніка «Жывіцы» падзяліўся Юрась Нераток. Ён таксама выказаў агульныя заўвагі і пажаданні аўтарам наконт перасылцы рукапісаў па электроннай пошце: тэкставыя файлы лепш захоўваць і перасылаць у фармаце «.rtf».
Пасля перапынку, які быў прадуктыўна запоўнены выпраўленнем тэкстаў і кансультацыямі аўтараў з рэдактарам, адбылася прэзентацыя кніг, выдадзеных членамі клуба ў апошні час. Спачатку Мікалай Марын (Пухавіцкі раён) прадставіў свой другі аўтарскі зборнік вершаў «Шчасце побач з табой» (выдавецтва «Каўчэг», г.Мінск, 2017 г.). Затым цэлае літаратурнае прадстаўленне прадэманстравала трыа ў складзе Ірыны Карнаухавай, Марыны Шапавалавай і Юрася Нератка – суаўтары незвычайнага праекта “Заблытаўся сярод навін” (выдавецтва «Колорград» г.Мінск, 2017 г.). Кожная з паэтак прадставіла 52 вершы, прысвечаныя якiм-небудзь навінам з Інтэрнэта, а Юрась склаў да іх невялікія гумарыстычныя рэзюмэ. Аформіць гэту кнігу дапамог фотамастак Мікола Ліннік, які таксама прыняў удзел у прэзентацыі.
Пасля другога перапынку праца клуба працягнулася ў кампазітарскай секцыі са знаёмства з групай «Streetband». Спачатку сустрэчы адбылася прэзентацыя дзвюх песень на словы Галіны Каржанеўскай – сябра клуба, якая перыядычна бывае ў «Жывіцы». Трыа, якое выконвае не толькі аўтарскія песні, напісаныя салісткай-гітарысткай Аксанай Палій, але і на тэксты шматлікіх паэтаў, у тым ліку і беларускіх, выклікала цікавасць у слухачоў. Асаблівая ўвага да сябе прыцягнуў Эно – негірыец, які паказаў майстэрства ігры на ўдарным інструменце, кахоне. Таму маладым выканаўцам давялося адказаць на шэраг пытанняў.
Далей праца пайшла ў запланаваным рэчышчы: праслухоўванне і разбор новых напісаных кампазіцый, якія прадставілі Анатоль Мягкі (Мінскі раён), Марыя Лябедзька (г. Стоўбцы) і Дзмітрый Окунеў (г. Жодзіна).
Наступнае пасяджэнне «Жывiцы» 18 чэрвеня па традыцыі будзе выязным – члены народнага клуба наведаюць з творчым візітам Бярэзінскі раён. Ахвотнікі прыняць удзел павінны паведаміць Ірыне Карнаухавай у пачатку чэрвеня.

Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў.
На здымках:
1. Мікалай Марын (п. Дружны, Пухавіцкі раён) – аўтар кнігі «Шчасце побач з табой».
2. Новы твар клуба – Вольга Самуйлік (г. Салігорск).
3. Ю. Нераток дае парады аўтарам зборніка «Калі бярэшся за пяро».
4. Ірына Карнаухава, Юрась Нераток, Марына Шапавалава прадстаўляюць свой трыялог “Заблытаўся сярод навін”.
5. група «Streetband»
6. пасля пасяджэння





скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики