Ліпеньскае паседжанне з прэзентацыямі
16 ліпеня 2017 г. адбылося чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца». Адкрылася яно рубрыкай «Пад уражаннем», дзе патрабавалася артыстычна прачытаць твор і выказаць пра яго сваё меркаванне. На аналіз былі прапанаваны рускамоўны верш Святланы Дубiнiнай і беларускамоўны Віктара Шнiпа. Ахвотнікі разабралі гэтыя творы «па костачках», зрабіўшы нямала слушных заўваг і прапаноў.
Наступным заданнем для прысутных стаў падбор як мага больш сінонімаў да слоў «асалода» (для беларускамоўных) і «белый» (для рускамоўных), а затым прыдумаць рыфму і скласці чатырохрадкоўе з гэтымі словамі. Атрымалася шмат варыянтаў, сярод якіх можна вылучыць такія:

* * *
Верш пiсаць мне – асалода,
I сёння рыфма не мiне.
– Якая з гэтага выгода? –
Пытае жонка ў мяне.

* * *
Развевайся, флаг наш белый
С ярко-красной полосой!
Мы под ним шагаем смело –
Без сапог, зато с косой.

Затым адбылася прэзентацыя новых кніг жывiчанаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ўладзімір Рунцэвiч (Пухавіцкі р-н), дзякуючы фундатарам, выпусціў чарговую кнігу вершаў «Пасля сябе пакiну дабрыню», якую, дарэчы, падараваў кожнаму члену клуба «Жывiца». Лідзія Жыдко-Зянькова (г. Жодзіна) выдала свой першы зборнiк вершаў «Формула счастья».
Пасля перапынку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава распавяла прысутным пра паездку ў Бярэзінскі раён у мiнулым месяцы. Яе асабліва ўразiла ўвага мясцовай публікі да канцэрту жывiчанаў, арганізаванаму ў гарадскім Палацы культуры. Зала была запоўнена на тры чвэрці (і гэта ў нядзелю ў пасляабедзенны час!), гледачы стоячы дзякавалi творчаму дэсанту напрыканцы прадстаўлення.
Гэта ўсяляе ўпэўненасць, што і справаздачны канцэрт, прысвечаны 15-годдзю клуба, пройдзе на належным узроўні. У жніўні прадстаўнікі кожнага раёна павінны прапанаваць Ірыне Аляксандраўне свой варыянт выступу, запланаванага на 15 кастрычніка ў Доме культуры г.м. Мачулiшчы Мiнскага раёна.
Што тычыцца чарговага штогадовага зборнiка вершаў, то гэтым разам ён выйдзе ў двух тамах у цвёрдай вокладцы і ў яго ўвойдуць творы 77 аўтараў на рускай і беларускай мовах.
Завяршылася паседжанне чытаннем вершаў па крузе, а Анатоль Мяккі (Мінскі раён) выканаў свае новыя песні. У ролi новага сябра клуба выступіла Святлана Шашко-Шаблiнская.
Наступная сустрэча членаў «Жывiцы» запланавана на 20 жніўня ў 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ

На здымках:
1. Уладзімір Рунцэвiч з кнігай «Пасля сябе пакiну дабрыню».
2. Лідзiя Жыдко прэзентуе кнігу «Формула счастья».
3. Новы сябар клуба – Святлана Шашко-Шаблiнская.
4. Спявае Анатоль Мягкі.




скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики