|
Гамяльчане ў гасцях у «Жывіцы»
20 жніўня на чарговым пасяджэнні народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» адбылася сустрэча жывiчанаў з маладымі гомельскімі паэтамі і кампазітарамі, членамi розных Саюзаў, лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх конкурсаў. Гамяльчане прыехалі ў Мiнск на міжрэгіянальны форум маладых пісьменнікаў Мінскай і Гомельскай абласцей, які праходзіў з 17 па 20 жніўня і быў арганізаваны Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (старшыня Святлана Быкава, нам. старшыні Бажэна Ганушкiна). Пра сваіх калег з народнага калектыву Рэспублікі Беларусь «Арт-кафе на Ирининской» пры Гомельскiм гарадскім цэнтры культуры, пра творчы 12-гадовы шлях распавёў кіраўнік – паэт, перакладчык, аўтар сцэнараў, рэжысёр-пастаноўшчык і адзін з арганізатараў калектыву Дзмiтрый Нiлаў. – Увесну 2004 г. наша зямлячка, акторка тэатра і кіно, член Беларускай гільдыі кінаакцёраў Святлана Мiхалькова пачала дзейнасць "Арт-кафе" з літаратурна-музычных гасцёўняў. Былі і акцёрскія капуснікі, і міні-спектаклі, але бракавала паэзіі. А ўжо ў весну 2006 г. знайшоўся паэт – гэта быў я, і на сённяшні дзень нас ужо парадку 50 чалавек: як самадзейныя аўтары, так і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Увогуле, шмат яркіх таленавітых людзей, – падагульніў член Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, Міжнароднага саюза творчых сіл «Азарэнне» Дзмiтрый Нiлаў. Першай з гасцей выступіла маладая паэтка Анастасія Дарошчанка, якая пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі. Затым па чарзе аўтары-выканаўцы Вячаслаў Кiзiн і Сяргей Старыкаў выканалі пад гітару свае лепшыя песні, прачыталі вершы. Дзмiтрый Нiлаў, як былы КВЗнік, таксама не застаўся ўбаку і пацешыў публіку вясёлымі песнямі, выкананымі сумесна з Сяргеем Старыкавым. Зваротнае слова ад гаспадароў сустрэчы трымалі Святлана Быкава (г.Заслаўе), Бажэна Ганушкіна (г.Вілейка) і Ірына Карнаухава (г.п. Мачулiшчы, Мінскі раён). Усе госці атрымалі ў падарунак кнігі і дыскі, выдадзеныя жывiчанамi. Новым тварам у клубе гэтым разам апынуўся малады імпазантны паэт-імправізатар Валерый Лапа. На жаль, ён уразіў прысутных не толькі сваімі вершаванымі інтэрпрэтацыямі, але і неадэкватнымі паводзінамі. Працягнулася пасяджэнне традыцыйнымі чытаннем вершаў і выкананнем песень членамi клуба. А завяршылася сумесным выкананнем вядомай песні «Там где клён шумит…» усімі прысутнымі і калектыўным фота на памяць. Наступнае пасяджэнне народнага клуба «Жывiца» адбудзецца 17 верасня: паэтычная секцыя у 10.00, кампазiтарская – 13.00. Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў На здымках: 1. Гамяльчане ў гасцях у «Жывіцы». 2. Дзмітрый Нілаў. 3. Вячаслаў Кізін. 4. Анастасія Дарошчанка. 5. Сяргей Старыкаў. 6. Арганізатары і ўдзельнікі сустрэчы ў «Жывіцы». 7. Новы твар клуба – Валеры Эскант.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|