РЫХТУЕМСЯ ДА СПРАВАЗДАЧНАГА КАНЦЭРТА
Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 17 верасня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, галоўным чынам было прысвечана падрыхтоўцы да справаздачнага канцэрта, прысвечанага 15-годдзю клуба. А пачатак пасяджэнню паклала рубрыка «Пад уражаннем», у якой ахвотнікі падзяліліся меркаваннем пра верш Алены Ларскай «Ключы ад Вечнасці». Затым у рубрыцы «Сам сабе рэдактар» па традыцыі падвергліся даследаванню два вершы - рускамоўны «И снова осень» і «Вечар» на беларускай мове. Жывiчане давалі свае ацэнкі і прапановы, як палепшыць той ці іншы радок ці страфу. Рэзюмэ прагучала адназначна: каб атрымалася высокая паэзія, над вершамі трэба вельмі ўдумліва папрацаваць. Далей сябры клуба выступілі з прэзентацыяй сваіх новых кніг. Спачатку Святлана Рыжкова (п.Дружны Пухавіцкага р-на) прадставіла свой першы лірычны зборнiк, які назвала «И времени безудержный полет», прысвяціўшы яго сваёй 27-гадовай дачцы-настаўніцы. Інфармацыяй пра публікацыю падборкі сваіх вершаў у альманаху «Вяхі» падзялілася Марыя Лябедзька (г. Стоўбцы). Дзмітрый Краскоўскі з Валожынскага раёна прадставіў свой новы зборнiк вершаў. Яго бліскучы гумар спадабаўся прысутным. Не так даўно ён стаў лепшым чытальнікам на шостым абласным фестывалi гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Улічваючы высокі ўзровень яго літаратурнага майстэрства, Ірына Карнаухава параіла паэту рыхтаваць дакументы для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Затым надышла чарга прадстаўлення новых сябраў клуба. Першым выступіў Віктар Сiткевiч, інжынер-энергетык з в.Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, які выканаў некалькі песень пад гітару, у тым ліку і на словы жывiчанаў. Кіраўнік клуба «Жывіца» Ірына Карнаухава падзялілася ўражаннямі пра наведванне Гомеля з 31 жніўня па 3 верасня, дзе адбыўся ХІ Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2017». Мерапрыемства сабрала больш за сотню літаратараў з Беларусі, Расіі і Украіны. Ірына Аляксандраўна таксама распавяла пра цяжкасцi падчас працы над выданнем новага двухтомніка паэзіі 77 аўтараў з Міншчыны. Яго прэзентацыя, як i прадстаўленне песеннага дыска, плануецца ў студзені 2018 г. Пасля перапынку, які быў запоўнены планаваннем справаздачнага канцэрта, працягвалася знаёмства з пачаткоўцамі. Новым тварам у клубе таксама стала Рыма Балахнiна з Лагойскага раёна, якая шмат гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі, з'яўляецца сябрам лагойскага літаб'яднання. Паэтка публікавалася ў розных рэспубліканскіх СМІ, прычым усе ганарары перадавала ў адзін з дзіцячых дамоў. Яна распавяла пра свой жыццёвы шлях і прачытала некалькі вершаў. Напрыканцы прысутныя па традыцыі чыталі ўласныя новыя вершы. Наступная сустрэча жывiчанаў адбудзецца на сцэне Дома культуры г.п.Мачулiшчы Мінскага раёна ў суботу 14 кастрычніка. Праезд электрычкай кірункам на Асіповічы, Талька, Пухавічы, Рудзенск. Пачатак канцэрта ў 13.00, выступоўцы павінны прыехаць загадзя, каб паспець трохі парэпеціраваць. Ахвотныя прыняць удзел у справаздачным канцэрце павінны паведаміць пра гэта Ірыне Карнаухавай, каб патрапіць у сцэнар дадзенага мерапрыемства. Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара 1. Дзмітрый Краскоўскі (Валожынскі р-н) – мэтр гумара і сатыры. 2. Новы твар клуба – Віктар Сіткевіч (Смалявіцкі р-н). 3. Новы твар клуба – Рыма Балахніна (Лагойскі р-н). 4. Святлана Рыжкова прэзентуе асабісты зборнік вершаў.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|