МАЙСТАР-КЛАСЫ АД ПАЭТАЎ І КАМПАЗІТАРА
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», якое прайшло 19 лістапада на базе Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, змясціла ў сябе некалькі цікавых майстар-класаў.
Спачатку перад прысутнымi выступіў вядомы беларускі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Ўладзімір Мінавіч Мазго. Яго можна аднесці да літаратурных «шматстаночнікаў»: у яго творчым багажы ёсць паэзія, проза, крытыка, публіцыстыка, пераклады, дзіцячая літаратура, рэдагаванне кніг, песні. Дарэчы песні на словы Ўладзіміра Мазго гучалі на міжнародных фэстах у Віцебску, Вільнюсе, Беластоку. Шмат якiя з іх сталі хітамі ў выкананні Анатоля Ярмоленкi і Алесі, Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Цiхановiча, Якава Навуменкi, Іны Афанасьевай, ансамбляў «Сябры» і «Бяседа».
Госць пачаў аповяд з таго, што ён нарадзіўся 5 сакавіка 1959 г. у гарадскім мястэчку Зэльва на Гарадзеншчыне. Бацька - беларус, родам з Віцебшчыны, маці - руская, родам са Смаленшчыны. У дзяцінстве ён пераехаў разам з бацькамі ў Сібір, у Кемераўскую вобласць. Ужо пазней Уладзімір Мінавіч вярнуўся на радзіму і скончыў тут школу, а затым філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па словах паэта, ужо ў 6-м класе ён пачаў пісаць вершы. Адзін з іх у 1972 г. быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі», другі - у часопісе «Бярозка». А ў 10-м класе ягоныя вершы надрукавалi такiя вядомыя выданнi, як штотыднёвiк «ЛiМ» і часопiс «Маладосць». Першая кніга Ў. Мазго «Пад спеў крыніц» выйшла з друку ў 1982 г. Дарэчы, назву для яе параiла Ларыса Генiюш, якая ў свой час жыла па суседству з сямьей Мазго.
Цяпер паэт - аўтар васямнаццаці кніг вершаў для дарослых і дзяцей. Працаваў у выдавецтвах «Юнацтва», «Мастацкая літаратура», у Выдавецкiм Доме «Звязда», а зараз працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Нёман». У.Мазго - лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў вобласці літаратуры, літаратурных прэмій імя Васіля Віткі і «Залаты купідон», узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.
Госць распавёў пра свае дзяцінства і юнацкасць, пра службу ў войску ў Калінінградзе, калі іх дывізія стаяла на мяжы з Польшчай, чакаючы загад з Масквы, пра працу ў шматтыражцы ВА «Інтэграл» і г.д. Падзяліўся паэт і сакрэтамі творчай лабараторыі, як ствараліся асобныя творы, дзіцячыя вершы ці вершы для песень. Ён прачытаў прысутным свае лепшыя вершы і тэксты песень, распавёў пра часопіс «Нёман», яго супрацоўніках, як фармуецца рэдакцыйны партфель, адказаў на пытанні жывiчанаў.
Наведала народны клуб «Жывіца» i маладая таленавітая паэтка, перакладніца, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Саюза журналістаў Беларусі Алена Ўладзіміраўна Басiкiрская. Паэтка родам з Мiёраў Віцебскай вобласці. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры па першай адукацыі, яна таксама скончыла інстытут журналістыкі БДУ, працавала ў міёрскай раённай газеце, а нядаўна пераехала ў Мiнск і цяпер працуе літаратурным рэдактарам выдавецтва «Сегмент». Дарэчы, гэта прыватнае выдавецтва мае сваю друкарню і таму выданне кніг тут абыходзіцца танней, акрамя таго існуюць знiжкi для сябраў СПБ.
На рахунку Алены два зборнікі вершаў: «Споведзь» i «Песня свая душэўная».
Аўтарская iндывiдуальнасць Алены Басiкiрскай у тым, што яе вершы напоўнены сэнсам, яны прысвечаны праблемам сучаснасцi i даюць адказы на мноства пытанняў, насычаны вобразнымі сродкамі. Паэтка мае свой голас, сваю манеру пісьма, яе пераклады вельмi высокага ўзроўня. Жывiчанам 28-гадовая паэтка прачытала цэлы шэраг сваіх вершаў і перакладаў вядомых рускіх паэтаў, адказала на пытанні прысутных.
У перапынку паміж майстар-класамі граматамі ДУ «Мiнскі абласны цэнтр народнай творчасці» былі адзначаны члены клуба Анатоль Мазгоў (г.Барысаў) і Тамара Кашчэва (г.Фанiпаль).

Трэці майстар-клас дала музыка, выканаўца, кампазітар Надзея Мікуліч.

Усе госці ў якасці падарунку атрымалі клубныя выданні з рук кіраўніка «Жывіцы» Ірыны Карнаухавай, а Ўладзімір Мазго яшчэ і пасведчанне ганаровага члена клуба.
Наступнае паседжанне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 21 снежня: паэтычная секцыя - у 10.00, кампазiтарская – у 13.00.

Анатоль МАЗГОЎ (г. Барысаў)

На здымках:
1. Майстар-клас ад Алены Басiкiрскай.
2. Майстар-клас ад Уладзiмiра Мазго.
3. Уладзiмiр Мазго дэманструе свае выданнi.



скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики